Васіль Іванавіч Дэмут-Маліноўскі

(Пасля перасылкі з В. Дэмут-Маліноўскі)

Васіль Іванавіч Дэмут-Маліноўскі (руск.: Демут-Малиновский, Василий Иванович; 13 (2) сакавіка 1779, Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя — 16 (28) ліпеня 1846, Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя) — рускі скульптар, найбуйнейшы прадстаўнік рускага ампіру, які не раз звяртаўся да тэматыкі Айчыннай вайны 1812 года[2]. Яго манументальныя творы ўтвараюць ансамблевае адзінства з такімі класіцыстычнымі дамінантамі Пецярбурга, як Казанскі сабор, арка Галоўнага штаба, Нарвскія вароты. Шмат працаваў у галіне надмагільнай пластыкі.

Васіль Іванавіч Дэмут-Маліноўскі
Фатаграфія
Дата нараджэння 2 (13) сакавіка 1779
Месца нараджэння
Дата смерці 16 (28) ліпеня 1846 (67 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства Расійская імперыя
Род дзейнасці скульптар
Месца працы
Жанр
Вучоба Імператарская акадэмія мастацтваў
Узнагароды
Large gold medal of the Imperial Academy of Arts
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзяцінства і юнацтва: У Расіі да 1803 правіць

Будучы скульптар нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу ў 1779 годзе. Яго бацька працаваў разьбяром па дрэве, і маленькі Васіль з дзяцінства вучыўся пластыцы, назіраючы за працай бацькі. У 1785 годзе, быўшы яшчэ дзіцем, ва ўзросце шасці гадоў ён пачаў навучанне ў Акадэміі мастацтваў[2]

Васіль Іванавіч вучыўся ў Акадэміі мастацтваў з 1785 па 1800 год. Ён з’яўляўся вучнем знакамітага скульптара М. І. Казлоўскага і за час навучання быў чатыры разы адзначаны ўзнагародамі Акадэміі. Ён атрымаў два сярэбраныя медалі за поспехі ў лепцы з натуры — малую ў 1798 годзе, і вялікую ў 1799 годзе[3]. Пасля гэтага ён стаў уладальнікам залатога медаля другой ступені, які ён атрымаў у 1799 годзе за барэльеф «Анёл выводзіць апостала Пятра з вязніцы».

Залатым медалём першай ступені ён быў узнагароджаны ў 1800 годзе ў складзе групы скульптараў за калектыўную працу — барэльефы да помніка Пятру I ля Міхайлаўскага замка  (руск.) працы Барталамеа Растрэлі  (руск.). За гэта ён атрымаў Першы залаты медаль[2].

 
Рэльеф з надмагілля Казлоўскага

У 1802 годзе памірае М. І. Казлоўскі. Для стварэння надмагілля на яго магіле тагачасным прэзідэнтам Акадэміі графам А. С. Строганавым  (руск.) быў аб’яўлены конкурс. Маліноўскі ўдзельнічаў у гэтым конкурсе і выйграў яго, атрымаўшы другі раз вялікі залаты медаль[2][3].

На думку даследчыкаў, у гэтым помніку В этом памятнике ёсць усё, што развівалася ў таленце Дэмут-Маліноўскага, — прастата сур’ёзнасць і думкі, пачуццё і разуменне прыгажосці чалавечага цела, гэтай асновы асноў класікі[2].

У Італіі ў 1803—1806 гадах правіць

 
На партрэце М. І. Церабянёва

У 1803 годзе Дэмут-Маліноўскі разам з іншымі выхаванцамі Акадэміі мастацтваў быў адпраўлены ў замежную камандзіроўку ў Італію. У праграму камандзіроўкі ўваходзіла вывучэнне помнікаў заходнееўрапейскага мастацтва і знаёмства з архітэктурай старажытнага Рыма. У гэты час ён актыўна працаваў у пластыцы. Дэмут-Маліноўскі ствараў замалёўкі новых кампазіцый, маляваў натуру, змалёўваў антычныя ўзоры[2].

Ім былі створаны кампазіцыі на міфалагічныя тэмы, у тым ліку скульптар пачаў працу над барэльефам «Геркулес і Амфала», статую «Нарцыс, які глядзяць у ваду» і некалькі галоў і бюстаў. Скульптар выдаткаваў шмат часу і сіл для спасціжэння найскладанага мастацтва апрацоўкі мармуру. Гэтай навукай да канца знаходжання ў Італіі ён авалодаў у дасканаласці[2][3].

Дэмут-Маліноўскі ў 1806 годзе вярнуўся на радзіму, але ўсё яго працы, выкананыя за мяжой, загінулі ў дарозе. Яму трэба было ствараць новыя творы[2].

У Расіі з 1806 па 1812 гады правіць

Пасля вяртання ў Расію ён выканаў эскіз статуі «Ілля-прарок», за што ў 1807 годзе быў ганараваны званнем акадэміка. Але асноўная праца ў Санкт-Пецярбургу па прыездзе была сканцэнтравана ў стварэнні дэкаратыўнага афармлення будаваных акцэнтаў гарадскога асяроддзя — Казанскага сабора і Горнага інстытута. Гэтыя будынкі і збудаванні былі створаны архітэктарам А. Н. Вараніхіным[2]. Акрамя таго, лічыцца што Васіль Іванавіч працаваў над афармленнем будынка Біржы[3].

Паўлаўскі палац (1808) і Казанскі сабор (1811) правіць

В. І. Дэмут-Маліноўскі ў супрацоўніцтве з А. Н. Вараніхіным удзельнічаў у стварэнні аднаго з найпрыгажэйшых інтэр'ераў Паўлаўскага палаца  (руск.) «Кабінета-ліхтарыка» з фігурамі карыятыды (скончаны ў 1808). У 1808 годзе скульптару было прысвоена званне ад'юнкт-прафесара.

Для Казанскага сабора (скончаны ў 1811 годзе) скульптар выканаў статую Андрэя Першазванага. У стварэнні храма ўдзельнічаў увесь колер архітэктуры і пластыкі пачатку XIX стагоддзя. Сваю частку работ — скульптуры святых для параднага порціка, навернутага да Неўскага праспекта, ён выконваў разам з такімі вядомымі аўтарамі, як І. П. Мартас і С. С. Піменаў. Усе створаныя скульптуры звязаныя з ваеннай славай Расійскай імперыі і ўзнагародамі падчас кіравання імператара Паўла I:[2]

Гісторыкі XIX стагоддзя прыпісваюць Маліноўскаму аўтарства статуі прарока Іллі[3].

Праца над будынкам Горнага інстытута правіць

 
Група «Выкраданне Празерпіны» ля будынка Горнага інстытута

Для будынка Горнага інстытута скульптар стварыў групу «Выкраданне Празерпіны Плутонам» на сюжэт антычнай міфалогіі ў рымскім перакладанні.

Празерпіна супраціўляецца Плутону, які выносіць яе ў падземнае царства. Левай рукой яна спрабуе адштурхнуць свайго выкрадальніка, а правай рукой у роспачы затуляе галаву. Ля ног ляжыць трохгаловы сабака Цэрбер, легендарны вартаўнік падземных багаццяў, які вартаваў выхад з царства мёртвых Аіда.

Другую скульптурную групу «Геркулес і Антэй» выканаў С. С. Піменаў[2].

На будынку таксама былі ўсталяваныя барэльефныя фрызы працы Дэмут-Маліноўскага «Венера прыходзіць да вулканам за даспехамі Марса» і «Апалон прыходзіць да Вулкана за вырабленай для яго калясніцай» (пудосцкі камень  (руск.), 1809—1811). Яны таксама звязаныя з архітэктурай і не парушаюць плоскасці сцяны.

У афармленні Горнага інстытута ярка выявіўся сінтэз архітэктуры і манументальнай скульптуры, характэрны для рускага горадабудаўніцтва першай паловы XIX стагоддзя[2].

Актыўная дзейнасць у 1812—1814 гадах правіць

З 1812 па 1814 гады Дэмут-Маліноўскі вёў актыўную дзейнасць: сумесна з С. С. Піменавым працаваў над афармленнем будынка Галоўнага Адміралцейства.

У гэты ж перыяд стварае шэраг твораў, не звязаных з архітэктурай, у тым ліку статую «Рускі Сцэвала» (гіпс, 1813), якая славіць подзвіг рускага селяніна, супраць волі узятага на службу французамі і ў знак гэтага заклеймаванага лацінскай літарай N. Ён паказаны адсякаючым уласную руку з таўром.

У гэты час ён актыўна працаваў у галіне надмагільнай скульптуры. Ён стварыў помнік Л. І. Барышнікавай (1813; да 1990-х знаходзіўся пад юрысдыкцыяй музея архітэктуры Акадэміі будаўніцтва і архітэктуры СССР) і помнік А. Н. Вараніхіну (1814; Ціхвінскія могілкі, Некропаль XVIII стагоддзя, Музей гарадской скульптуры)

Зноскі

  1. а б Демут-Малиновский Василий Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. а б в г д е ё ж з і к л Дмитриенко А. Ф., Кузнецова Э. В., Петрова О. Ф., Федорова Н. А. 50 биографий мастеров русского искусства. — Л.: Аврора, 1971. — С. 80.
  3. а б в г д Демут-Малиновский, Василий Иванович // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.

Літаратура правіць