Іван Пятровіч Мартас

Іван Пятровіч Мартас (руск.: Мартос, Иван Петрович; 1754 — 5 (17) красавіка 1835) — рускі скульптар-манументаліст.

Іван Пятровіч Мартас
руск.: Иван Мартос
Фатаграфія
партрэт працы Пятра Росі  (руск.)
Дата нараджэння 1754[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 (17) красавіка 1835
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Аляксей Іванавіч Мартас[d], Nikita Ivanovich Martos[d] і Q110293165?
Род дзейнасці скульптар, дзеяч выяўленчага мастацтва, настаўнік мастацтва, выкладчык універсітэта
Месца працы
Вучоба
Вядомыя працы помнік Мініну і Пажарскаму, помнік дэ Рышэльё
Уплыў на Samuil Ivanovich Galberg[d]
Узнагароды
ордэн Святога Уладзіміра 3 ступені ордэн Святой Ганны 2 ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Іван Мартас нарадзіўся ў 1754 года ў мястэчку Ічня Палтаўскай губерні (цяпер Чарнігаўская вобласць Украіны) у сям’і дробнамаянтковага ўкраінскага двараніна. Быў прыняты ў выхаванцы Імператарскай акадэміі ў першым годзе па яе заснаванні (у 1761), распачаў вучобу ў 1764 г., скончыў курс у 1773 г. з малым залатым медалём. Быў адпраўлены ў Італію, у якасці пенсіянера Акадэміі. У Рыме старанна займаўся сваёй галіной мастацтва, практыкуючыся, акрамя таго, у маляванні з натуры ў майстэрні П. Батоні  (руск.) і з антыка, пад кіраўніцтвам Р. Менгса. Вярнуўся ў Санкт-Пецярбург у 1779 г. і адразу ж быў вызначаны выкладчыкам скульптуры ў Акадэміі, а ў 1794 быў ужо старэйшым прафесарам, у 1814 — рэктарам і нарэшце ў 1831 г. — заслужаным рэктарам скульптуры. Імператары Павел I, Аляксандр I[5] і Мікалай I пастаянна даручалі яму ажыццяўленне важных скульптурных прадпрыемстваў; шматлікімі працамі Мартас склаў сабе гучную вядомасць не толькі ў Расіі, але і ў чужых краях.

Памёр Мартас ў Пецярбургу 17 красавіка 1835 года і пахаваны на Лазараўскіх могілках  (руск.).

Сям’я

правіць
 
Дачкі.
А. Р. Варнек  (руск.), канец 1810-х
 
Дачкі Вера і Сафія. Мастак А. Р. Варнек  (руск.)

Мартас быў жанаты двойчы. У першы раз на вельмі прыгожай дваранцы Матроне, прозвішча якой невядомае. Яна рана памерла. Удавец апынуўся клапатлівым бацькам, ён здолеў вырасціць і выхаваць дзяцей.

Іван Пятровіч меў добрае, шчырае сэрца, ён быў гасцінным чалавекам і вялікім дабрачынцам. У яго прасторнай прафесарскай кватэры пастаянна пражывала шмат бедных сваякоў, якіх ён утрымліваў. Пра яго шчырае дабрадзейства сведчыць такі факт, што нават калі ён аўдавеў, сваякі жонкі працягвалі жыць у яго кватэры. Сярод іх была пляменніца памерлай жонкі, бедная сірата дваранка Аўдоцця Апанасаўна Спірыдонава, мілая і добрая дзяўчына. Неяк Мартас стаў сведкам, калі адна з яго дачок некарэктна паставілася да нашмат старэйшай яе Аўдоцці і дала ёй аплявуху. Несправядліва пакрыўджаная сірата з горкімі рыданнямі прынялася складаць у плецены з дубцоў баул свае рэчы, каб назаўсёды сыйсці ад Мартаса і недзе ўладкавацца гувернанткай. Іван Пятровіч пачаў шчыра ўгаворваць дзяўчыну застацца. А каб яна больш не лічыла сябе нахлебніцай, высакародны гаспадар прапанаваў ёй руку і сэрца. Так нечакана для ўсёй радні і нават для самога сябе, ужо ў гадах, Мартас ажаніўся ў другі раз. Адразу ж пасля шлюбу строга папярэдзіў сваіх дзяцей, каб яны паважалі Аўдоццю Апанасаўну, як родную маці. Варта адзначыць, што яго дзеці і мачыха пастаянна жылі ва ўзаемнай павазе. Мартас вельмі хацеў, каб яго дачкі выйшлі замуж за мастакоў ці людзей роднасных прафесій.

Зноскі

  1. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. Ivan Petrovich Martos // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Мартос Иван Петрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Register of the Artists' Association of Finland
  5. а б Историческое описание монумента, воздвигнутого гражданину Минину и князю Пожарскому в столичном городе Москве. — С. Петербург: Типография Императорского Воспитательного дома, 1818. — С. IV-XXIV.

Спасылкі

правіць