Васіль Ільіч Перадзерый
Васіль Ільіч Перадзерый (25 сакавіка 1923, с. Іскрыўцы, Лохвыцкі раён, Палтаўская вобласць) — беларускі інжынер-канструктар. Заслужаны будаўнік Таджыкскай ССР (1962).
Васіль Ільіч Перадзерый | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 сакавіка 1923 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 лістапада 1995 (72 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | інжынер-канструктар |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія правіць
Скончыў Палтаўскі інжынерна-будаўнічы інстытут у 1952 г. Працаваў у Таджыкдзіпрабудзе ў Душанбэ. З 1966 г. — галоўны інжынер майстэрні Мінскпраекта.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1957 года. Пражываў у Мінску.
Творчасць правіць
У Таджыкістане ім запраектаваны ў аўтарскім калектыве: драмтэатр імя Лахуці, жылыя дамы па праспекце Леніна, рэканструкцыя Галоўпаштамта, буйнапанэльныя дамы ў Душанбэ, аэрапорт у Ленінабадзе.
Удзельнічаў у распрацоўцы праектаў буйнапанэльных жылых дамоў серый М-464, М-335 і М-90, пабудаваных у мікрараёнах (прэмія Савета Міністраў СССР, 1978), 16-, 18-, 20-павярховых жылых дамоў з маналітнага аглапарытабетону ў мікрараёне Усход-1 (1976) у Мінску.
Узнагароды правіць
Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1962), Ганаровай граматай (1960) і Граматай (1958) Прэзідыума Вярхоўнага Савета Таджыкскай ССР.
Зноскі
Літаратура правіць
- Передерий Василий Ильич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)