Васіліса Паўлаўна Шыльнікоўская
Васіліса Паўлаўна Шыльнікоўская (1 ліпеня 1925, Масква — 3 чэрвеня 1991, Мінск) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1979).
Васіліса Паўлаўна Шыльнікоўская | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 ліпеня 1925 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 чэрвеня 1991 (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыла ў 1951 годзе Маскоўскі архітэктурны інстытут. Працавала ў праектных арганізацыях Новасібірска. З 1966 па 1982 год — галоўны архітэктар праектаў у інстытуце «Мінскпраект»[1].
Член Саюза архітэктараў СССР з 1957 года. Пражывала ў Мінску[2].
Творчасць
правіцьАдзін з аўтараў генплана Акадэмгарадка Сібірскага аддзялення АН СССР, праектаў жылых і грамадскіх будынкаў у Новасібірску, Кемерава, Пракоп’еўску[2].
Галоўныя работы на Беларусі ў галіне ландшафтнай архітэктуры: праекты зон адпачынку, азелянення і абваднення прыгараднай зоны і лесапаркавага пояса Мінска (1960—1980-я, кіраўнік і аўтар), вадасховішчы Крыніцы і Дразды пад Мінскам (1975—1976), вяслярны канал, лугапарк, лесапарк, рэканструкцыя берагавой зоны Заслаўскага вадасховішча пад Мінскам (1976), архітэктурна-ландшафтныя комплексы ўсходніх раёнаў горада на аснове Сляпянскага водна-паркавага паўкальца (1982, Дзяржаўная прэмія СССР 1989). Адзін з аўтараў генплана Мінска (1982, прэмія СМ СССР 1985)[1].
Аўтар кнігі «Вялікі Усцюг» (Масква, 1973, 2 выд. 1987)[1].
Узнагароды
правіцьДзяржаўная прэмія СССР за архітэктурна-ландшафтныя комплексы ўсходніх раёнаў Мінска (1989, у аўтарскім калектыве)[2].
Зноскі
- ↑ а б в Шыльнікоўская Васіліса Паўлаўна // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- ↑ а б в Шильниковская Василиса Павловна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Літаратура
правіць- Шыльнікоўская Васіліса Паўлаўна // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Шильниковская Василиса Павловна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)