Віктар Савельевіч Саенка

(Пасля перасылкі з В. Саенка)

Віктар Савельевіч Саенка (10 ліпеня 1937, Дніпрадзэржынск) — беларускі архітэктар.

Віктар Савельевіч Саенка
Дата нараджэння 10 ліпеня 1937(1937-07-10) (86 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Біяграфія правіць

Скончыў Ленінградскі інжынерна-будаўнічы інстытут у 1963 годзе. З 1963 па 1969 год працаваў у праектных арганізацыях Уфы, Макііўкі Данецкай вобласці, з 1969 года — галоўны архітэктар праектаў у Гомельграмадзянпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1966 года. Пражывае ў Гомелі.

Творчасць правіць

 
Інжынерна-вылічальны цэнтр Гомельаблаўтатранса
 
13-павярховы інтэрнат Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту за будынкам бібліятэкі

Асноўныя працы: кварталы 68, 95 (1963), мікрараён Цэнтр-1 (1964), жылы раён Тужылаўка (1964—1967, у аўтарскім калектыве) ва Уфе, мікрараён № 11 у Макііўцы (1967), дзве дзіцячыя спартыўныя школы (1970—1976), гасцініца абкама КПБ, 13-павярховы інтэрнат Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту па Чырвонаармейскай вуліцы, 4А (1973), інжынерна-вылічальны цэнтр аблаўтатрэста па Рэчыцкім праспекце (1975) у Гомелі, 12-павярховы інтэрнат педінстытута ў Мазыры (1977), крыты рынак у Бабруйску (1985), 9-павярховы жылы дом з кватэрамі ў розных узроўнях у Светлагорску (1986).

Зноскі

Літаратура правіць