Габрыэль Ярэд
Габрыэ́ль Ярэ́д (араб. جبرائيل يارد, фр.: Gabriel Yared; нар. 7 кастрычніка 1949, Бейрут, Ліван) — музыкант, кампазітар і аркестратар ліванскага паходжання. Аўтар музыкі для кіно французскай і амерыканскай вытворчасці. Сярод фільмаў з музыкай Ярэда — «Англійскі пацыент», «Таленавіты містэр Рыплі», «Халодная гара», «Жыццё іншых», «Восень у Нью-Ёрку», «1408» і інш. Тройчы намініраваўся на прэмію «Оскар», адзін раз стаў лаўрэатам гэтай прэміі. Апрача таго, Ярэд з’яўляецца аўтарам музыкі для балетаў, а таксама для радыё, тэлебачання і рэкламы.
Габрыэль Ярэд جبرائيل يارد | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 7 кастрычніка 1949[1][2][…] (73 гады) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар, кінакампазітар, дырыжор |
Узнагароды | |
gabrielyared.com | |
![]() |
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #133748790 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 красавіка 2014.
- ↑ Gabriel Yared // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Gabriel Yared // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #133748790 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Габрыэль Ярэд
- Габрыэль Ярэд на сайце «Internet Movie Database» (англ.)