«Гаемі»тайфун які сфарміраваўся ў заходняй частцы Ціхага акіяна ў ліпені 2024 года, выклікаў катастрафічныя разбурэнні і чалавечыя ахвяры на Філіпінах, Тайвані і ў кантынентальным Кітаі.

Гаемі
Выява
Тайфун «Гаемі» 24 ліпеня
Відэафайл
Названа ад Typhoon Gaemi[d]
Краіна
Знаходзіцца ў межах геаграфічнага аб’екта Ціхі акіян
Папярэдні ў спісе Tropical Storm Maliksi[d]
Наступны ў спісе Tropical Storm Prapiroon[d]
Дата пачатку 19 ліпеня 2024
Дата заканчэння 28 ліпеня 2024
Lowest atmospheric pressure 925 hectopascal[1]
Maximum sustained winds 36 метр у секунду[1]
Карта месцазнаходжання
Шлях тайфуна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сфарміраваўся 19 ліпеня на ўсход ад Палау. Найперш ад тайфуна пацярпела паўночная частка Філіпінаў.

Тайфун «Гаемі» абрынуўся 25 ліпеня на ўзбярэжжы кітайскай правінцыі Фуцзянь, ён нанёс эканамічны ўрон у памеры 1,6 мільярда юаняў, як паведаміла «Сіньхуа», ад стыхіі пацярпелі 766,9 тысячы жыхароў правінцыі. Да раніцы 28 ліпеня ўлады Фуцзянь былі вымушаныя эвакуіраваць з патэнцыйна небяспечных раёнаў 312,7 тысячы чалавек. Тайфун выклікаў моцныя дажджы ў многіх раёнах правінцыі Фуцзянь, у выніку чаго ў перыяд з 25 па 28 ліпеня адбыліся разлівы 17 рэк[2].

28 ліпеня Кітай адмяніў папярэджанне аб тайфуне «Гаемі», пасля таго як ён аслабеў да ўзроўню трапічнай дэпрэсіі. Аднак у Міністэрстве па кіраванні надзвычайнымі сітуацыямі адзначылі, што рэшткавыя вятры тайфуну па-ранейшаму нясуць моцныя дажджы ў некалькі правінцый, уключаючы Хунань, Цзянсу, Хубэй, Гуандун, Ляанін і Цзілінь. Быў павышаны ўзровень экстранага рэагавання на паводкі ў правінцыі Цзілінь і ўведзены рэжым экстранага рэагавання найвышэйшага ўзроўню ў горадзе цэнтральнага падпарадкавання Чунцын[3].

Зноскі

правіць