Гайдэльбергскі ўніверсітэт
Гайдэльбергскі ўніверсітэт імя Рупрэхта і Карла, таксама Гейдэльбергскі ўніверсітэт[3] (ням.: Ruprecht-Karls-Universität Heidelberg) — найстарэйшы і адзін з найбольш прэстыжных універсітэтаў на тэрыторыі сучаснай Германіі. Заснаваны ў 1386 годзе.
Гайдэльбергскі ўніверсітэт імя Рупрэхта і Карла | |
---|---|
Ruprecht-Karls-Universität Heidelberg | |
Арыгінальная назва | Ruprecht-Karls-Universität Heidelberg |
Міжнародная назва | University of Heidelberg |
Дэвіз |
Semper Apertus Immer offen Кніга ведаў заўсёды адкрыта |
Заснаваны | 1386 |
Тып | Дзяржаўны |
Рэктар | Бернхард Айтэль |
Рэктар | Frauke Melchior[d][1] |
Студэнты | 27 602 (зіма 2008-09) |
Краіна | |
Размяшчэнне | Гайдэльберг, Бадэн-Вюртэмберг, Германія |
Сайт | www.uni-heidelberg.de |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Заснаванне
правіцьЁн быў заснаваны курфюрстам Рупрэхтам I з дазвалення рымскага папы Урбана VI ў 1386 годзе, каб даць яго разрозненым валадарствам, Пфальцу на Рэйне, цэнтр духоўнага жыцця, прыцягнуць замежнікаў і выхоўваць царкоўных дзеячаў і дзяржаўных чыноўнікаў ва ўласнай краіне. Падаплёкай утварэння ўніверсітэта стаў Вялікі заходні раскол каталіцкай царквы: выпускнікі Сарбоны, якія падпарадкоўваліся Авіньёнскаму папе Кліменту VII, не маглі служыць у цэрквах Пфальца, што кіраваліся папам рымскім, таму ўзнікла патрэбнасць ва ўласнай тэалагічнай адукацыі. Першыя прафесары ў Гайдэльберг прыехалі з Парыжа і Прагі. Рэктарам-заснавальнікам універсітэта стаў Марсілій Інгенскі, прыхільнік наміналізма; наміналізм доўгі час выкладаўся ва ўніверсітэце ў выключным парадку.
На момант заснаванне ён стаў чацвёртым па старшынстве пасля Балонскага, Пражскага і Венскага ўніверсітэтаў на тэрыторыі Святой Рымскай імперыі і першым універсітэтам на тэрыторыі сучаснай Германіі.
Устаноўчыя граматы датаваныя 1 кастрычнікам 1386 г. 18 кастрычніка таго ж года адбылася царкоўная імша, якая адкрыла сцены ўніверсітэта, а на наступны дзень пачаліся заняткі. У той жа дзень была атрымана і срэбная ўніверсітэцкая пячатка, адбітак якой з’яўляецца лагатыпам універсітэта.
Факультэты
правіць- факультэт тэалогіі (кірунак: тэалогія евангелізма),
- факультэт юрыспрудэнцыі,
- факультэт філасофіі,
- факультэт нейрабіялогіі,
- факультэт эканамічных і грамадскіх навук,
- факультэт паводніцкіх навук і культуразнаўства,
- факультэт матэматыкі і інфарматыкі,
- факультэт фізікі і астраноміі,
- факультэт хіміі і навук аб Зямлі,
- факультэт біялагічных навук
- факультэт медыцыны ў Гайдэльберг, а таксама
- універсітэцкая клініка
- факультэт медыцыны ў Манхайме, а таксама
- універсітэцкая клініка,
- Цэнтральны інстытут псіхічнага здароўя,
- Інстытут аховы здароўя, сацыяльнай і прафілактычнай медыцыны.
Вядомыя выпускнікі
правіць- Агюст Беернарт — прэм’ер-міністр Бельгіі.
- Гельмут Коль — федэральны канцлер Германіі (1982—1998).
- Уільям Сомерсет Моэм
- Якаб Штэйнер
Зноскі
- ↑ Frauke Melchior wird neue Rektorin der Universität Heidelberg — 2023. Праверана 21 кастрычніка 2023.
- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.
- ↑ Магчымыя варыянты напісання Гайдэльбергскі ўніверсітэт і Гейдэльбергскі ўніверсітэт у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.5., Мн., 1997, С.133., Т.4. Мн., 1997, С.439
Літаратура
правіць- Гайдэльбергскі ўніверсітэт // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гайдэльбергскі ўніверсітэт
- Афіцыйны сайт