Галавенчыцы (Чавускі раён)
Галаве́нчыцы[1] (трансліт.: Halavienčycy, руск.: Головенчицы) — вёска ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Вайнілаўскага сельсавета.
Вёска
Галавенчыцы
| ||||||||||||||||||||||
Геаграфія
правіцьВёска знаходзіцца за 13 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Чавусы, за 50 км ад Магілёва[2], каля ракі Вілейка і ручая Быкаўка (упадае ў сажалку на поўдзень ад вёскі). Праз вёску таксама працякае ручай Галавенчыцы, упадаючы ў Вілейку.
Гісторыя
правіцьВёска ўпершыню згадваецца ў 1560 годзе. У 1647 годзе — центр маёнтка ў Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[3]. У 1785 годзе з’яўлялася цэнтрам маёнтка ў Чавускім павеце Магілёўскага намесніцтва. У 1885 годзе ў Чавускай воласці. З 1924 да 1954 года — цэнтр Галавенчыцкага сельсавета. У час Вялікай Айчыннай вайны ў 1943 годзе акупанты спалілі ў вёсцы 122 двары, загубілі 13 яе жыхароў. З 16 ліпеня 1954 года па 16 мая 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Антонаўскага сельсавета[4], да 1964 года — у склад Гарбавіцкага сельсавета[5], да 23 снежня 2009 года — у склад Антонаўскага сельсавета[6].
Насельніцтва
правіцьПамятныя мясціны
правіць- Брацкая магіла савецкіх воінаў[2].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- ↑ а б в г Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4.
- ↑ НГАБ у Мінску, ф. 1775, воп. 1, спр. 1, с. 703
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 13.
- ↑ Рашэнні выканкома Магілёўскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 25 лютага, 27 сакавіка і 11 красавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4). — С. 444.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 18. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
- Ліст карты N-36-74. Выданне 1982 г. Стан мясцовасці на 1974 г. (руск.)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Галавенчыцы (Чавускі раён)