Галоўны корпус ГрДУ
Галоўны корпус Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы — будынак у Гродне, размешчаны па вуліцы Ажэшка, 22.
Галоўны корпус ГрДУ | |
---|---|
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Канец будаўніцтва | 1969 |
Архітэктар | Іван Мікалаевіч Мазнічка |
Карыстальнік | Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы |
Архітэктура
правіцьГалоўны корпус універсітэта складаецца з аб’ёмаў: асноўнага 4-павярховага, пабудаванага ў 1969 годзе па праекце архітэктара І. Мазнічкі, і злучанага з ім 3-павярховага Г-падобнага ў плане з двухсільным дахам будынка былой жаночай гімназіі, пабудаванага ў 1893 годзе. Канфігурацыя ўчастку, наяўнасць забудовы і гарадскога парку вызначылі аб’ёмна-планіровачнае і архітэктурнае рашэнне асноўнага аб’ёму. Тут размешчаны аўдыторыі, кабінеты, лабараторыі, майстэрні і дапаможныя службы. Галоўны ўваход з вестыбюльнай групай і параднай лесвіцай знаходзіцца ў тарцавой частцы асноўнага аб’ёму, архітэктура якога вырашана рытмічным чаргаваннем аконных праёмаў і міжаконняў з гарызантальнымі канелюрамі. Кампазіцыйныя акцэнты фасадаў — вітражы ў тарцовай частцы над галоўным уваходам (вылучаны вынасным казырком) і на лесвічнай клетцы, якая выступае за лінію бакавога фасада. У глыбіні двара ў 2-павярховым будынку (прыбудаваны да тарца асноўнага аб’ёму) на 1-м паверсе — сталовая на 124 месцы, на 2-м — 2 паточныя аўдыторыі на 400 месцаў. На 1-м паверсе 3-павярховага аб’ёму, які размешчаны ўздоўж вуліцы Ажэшка і злучае асноўны аб’ём і былую гімназію, размешчаны бібліятэка з чытальнай залай на 132 месцы з 2-яруснымі кнігасховішчам і дапаможнымі памяшканнямі, на 2-м — актавая зала на 540 месцаў і фае. Галоўны фасад былой гімназіі падкрэслены цэнтральным і 2 бакавымі рызалітамі. Да гэтага аб’ёму з боку парку прыбудавана спартыўная зала. Усе памяшканні галоўнага корпуса маюць унутраную сувязь, перад ім пастаўлены помнік Янку Купалу[1].
Зноскі
- ↑ Университет // Гродно: Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1989. — 440 с. — ISBN 5-85700-015-7.
Літаратура
правіць- Университет // Гродно: Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1989. — 440 с. — ISBN 5-85700-015-7.