Іван Мікалаевіч Мазнічка
Іван Мікалаевіч Мазнічка (19 верасня 1930, в. Грабаў, Івана-Франкоўская вобласць, УССР) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1990).
Іван Мікалаевіч Мазнічка | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 верасня 1930 (94 гады) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Львоўскі політэхнічны інстытут у 1957 годзе. Працаваў у Гродзенскім філіяле Белдзяржпраекта, з 1975 года — галоўны архітэктар, намеснік дырэктара па архітэктуры, з 1985 года — галоўны спецыяліст па архітэктуры ў Гроднаграмадзянпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1959 года. Пражываў у г. Гродна, пасля ў роднай вёсцы Грабаў.
Творчасць
правіцьАсноўныя працы: мікрараёны № 1, 2 па вул. Савецкіх пагранічнікаў (1961—1970, у аўтарскім калектыве), Прынёманскі-1 (1970—1980), жылы дом з крамай «Спадарожнік» на Прывакзальнай плошчы (1963), навучальны корпус Дзяржаўнага ўніверсітэта (1964), адміністрацыйны корпус абласнога Упраўлення мясцовай прамысловасці (1973), жылыя дамы па вул. 60 гадоў Кастрычніка, Валковіча, у мікрараёне Фарты-1 (1975—1985), будынкі аддзела рэгуляцыі абмену рэчываў АН БССР (1975) і ДАІ УУС аблвыканкама (1976), крама «Дзіцячы свет» (1976) у Гродне, генпланы Ваўкавыска і Ашмянаў (1970-я гг.), добраўпарадкаванне плошчы Леніна, спартыўны корпус Райсельгастэхнікі ў Мастах (1980—1981).
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны медалямі. У 1990 годзе прысвоена званне Заслужанага архітэктара БССР «За вялікія заслугі ў развіцці архітэктуры і горадабудаўніцтва»[1].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 22 ноября 1990 г. № 441-XII "О присвоении тов. Березовскому А. А. почетного звания «Заслуженный архитектор Республики Беларусь»
Літаратура
правіць- Мазничка Иван Николаевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)