Гальбалота у Ганцавіцкім і Ляхавіцкім раёнах Беларусі.

Галь
Краіна

Апісанне балота

правіць

Нізіннага (45 %) і пераходнага (55 %) тыпаў, ў вадазборы рэк Цна і Бобрык. Плошча 6 тыс. га. Глыбіня торфу да 3,2 м, сярэдняя 1,3 м, ступень разлажэння 25 % (пераходны тып), 40 % (нізінны), зольнасць адпаведна 5,3 % і 7,5 % . На балоце ёсць падсцілачны торф. У Ляхавіцкім раёне ў 19641972 адкрытай асушальнай сеткай асушана 800 га.

Вырошчваюць у асноўным сеяныя травы. На неасушаных землях растуць бяроза, вольха, зрэдку сасна, асакі. У Ганцавіцкім раёне балота неасушанае. Растуць асакі і мох сфагнум, ёсць журавіны. На 230 га лес з сасны, часткова з бярозы і вольхі.

Літаратура

правіць
  • Подопличко А. П. Торфяные месторождения Белоруссии: генезис, стратиграфия и районирование. — Мн., 1961.
  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия. — Мн.: БелСЭ, 1989. — ISBN 5-85700-001-7