Ганна Іванаўна Сурмач

(Пасля перасылкі з Галіна Сурмач)

Ганна Іванаўна Сурмач (нар. 4 ліпеня 1947, Пацавічы, Мастоўскі раён) — беларускі грамадскі і культурны дзеяч, гісторык, архівіст.

Ганна Іванаўна Сурмач
Дата нараджэння 4 ліпеня 1947(1947-07-04) (76 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, грамадская дзяячка, дзеяч культуры, архівістка
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды
Медаль да стагоддзя БНР

Біяграфія правіць

З сялянскай сям’і. Скончыла Самуйлавіцкую СШ (Мастоўскі раён) у 1965 годзе. У 1965—1970 гадах вучылася на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1970—1973 гадах працавала захавальнікам фондаў, старэйшым навуковым супрацоўнікам у Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці. У 1973—1977 гадах інспектарам архіўнага аддзела Мінскага аблвыканкама, у 1977—1981 гадах загадчыкам аддзела Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці, у 1982—1993 гадах дырэктарам Цэнтральнага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва. У 1993—1999 — старшыня Рады Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» (працавала ў Радзе з 1990 года).

З 1999 года ў Чэхіі, затым у ЗША. Працавала на Радыё «Свабода», кіравала суполкай «Скарына» ў Чэхіі, а ў 2007 годзе была абрана старшынёй Галоўнай управы Беларуска-Амерыканскага задзіночання (БАЗА) і рэдактарам газеты «Беларус».[1] Уваходзіць у склад прэзідыума Рады БНР.[2]

Навуковая дзейнасць правіць

Вывучае гісторыю Беларусі (БНР, «Наша ніва», Слуцкае паўстанне, беларуская дыяспара), архіваў Беларусі. Друкуецца з 1984 года. Суаўтарка кнігі «Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны» (1998).

Зноскі

Літаратура правіць