Галітоз (лац.: halitusдыханне) — непрыемны пах з рота праз размнажэнне бактэрый. Ад парушэння пакутуе больш за палову насельніцтва Зямлі.

Галітоз
МКХ-10 R19.619.6
МКХ-9 784.99784.99
DiseasesDB 5603
MedlinePlus 003058
MeSH D006209
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Папярэджанне правіць

Прадухіленню парушэння спрыяе стараннае ачышчэнне ротавай поласці зубной шчоткай некалькі разоў на дзень, прыём травянога настоя (кара дуба, кмен, перцавая мята, аптэчны рамонак і святаяннік) і паласканне ім рота і горла, штодзённае спажыванне варанай, сырой і тушанай гародніны, свежай садавіны і свежавыціснутых сокаў, піццё 6 шклянак чыстай вады ў суткі. Таксама карысна піць мінеральную ваду, як і штодзень піць біфідакефір (прабіётык). Да таго ж, варта адмовіцца ад курэння і спіртавых напояў, смажаных страваў, вырабаў з кансервантамі, араматызатарамі, узмацняльнікамі смаку і фарбавальнікамі, фабрычных ліманадаў і замяняльнікаў смаку.

Прычыны правіць

Узнікненню парушэння спрыяе дысбактэрыёз, штучныя харчовыя дабаўкі, спажыванне алкаголю і паленне[1].

Зноскі

  1. Вольга Шаўко. Свежае дыханне // Краіна здароўя. — 23 студзеня 2010. — № 2 (171). — С. 5.(недаступная спасылка)

Спасылкі правіць