Ганутка (басейн Дняпра)
рака ў Беларусі, прыток Усы, басейн Бярэзіны
Гану́тка — рака ў Чэрвеньскім і Бярэзінскім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Уса (басейн Бярэзіны).
Ганутка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 18 км |
Басейн | 90 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | 2 км на поўнач ад вёскі Горкі |
• Каардынаты | 53°40′26″ пн. ш. 28°37′27″ у. д.HGЯO |
Вусце | Уса |
• Месцазнаходжанне | каля вёскі Галаўныя Ляды |
• Каардынаты | 53°41′10″ пн. ш. 28°49′52″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Уса → Бярэзіна → Дняпро → Чорнае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Мінская вобласць |
Раёны | Чэрвеньскі раён, Бярэзінскі раён |
![]() ![]() |
Даўжыня ракі 18 км (12 км з іх на тэрыторыі Чэрвеньскага раёна)[1]. Плошча вадазбору 90 км². Пачынаецца за 2 км у напрамку на поўнач ад вёскі Горкі Чэрвеньскага раёна. Упадае ва Усу каля вёскі Галаўныя Ляды Бярэзінскага раёна. Рэчышча часткова каналізаванае. Рака прымае сцёк з ручаёў і меліярацыйных каналаў. У басейне Гануткі (каля вёскі Падасінаўка) знаходзіцца возера, з якога ў раку выцякае ручай. Каля вёсак Малая Ганута і Вялікая Ганута на рацэ плаціна і сажалка.
Каля ракі вёскі Клімаў Лог, Вялікая Ганута, Малая Ганута (Чэрвеньскі раён), Калюга 1 і Калюга 2 (Бярэзінскі раён).
Зноскі
- ↑ Общая характеристика речной сети Минской области Архівавана 20 кастрычніка 2016. (руск.)
Літаратура
правіць- Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия (руск.) / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др.. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 145. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7.
- Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас (руск.) / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 24, 25. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-054-2.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область (руск.) / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 28—29. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7.
- Ліст карты N-35-82. Выданне 1982 г. (руск.)
Спасылкі
правіць- Общая характеристика речной сети Минской области Архівавана 20 кастрычніка 2016. (руск.)