Мілаград (гарадзішча)

(Пасля перасылкі з Гарадзішча Мілаград)

Мілаград — комплекс археалагічных помнікаў мілаградскай культуры і зарубінецкай культуры каля в. Мілаград Рэчыцкага раёна. Гарадзішча 4 ст. да н.э. — 2 ст. з селішчам.

Выявіў А. Д. Каваленя (1935), даследавалі Ю. У. Кухарэнка (1952), В. М. Мельнікоўская (1955, 19571958, 1961). Выяўлены рэшткі жытлаў слупавой канструкцыі, слупавыя і гаспадарчыя ямы, фрагменты мілаградскага і зарубінецкага посуду, 2 бронзавыя трохвугольныя падвескі, 6 бранзалетападобных кольцаў, бронзавыя і жалезныя позналатэнскія фібулы, 2 бронзавыя званочкі, каменная зерняцёрка, жалезныя сярпы, тыглі, льячкі, гліняныя прасліцы, грузілы і інш. Ад гарадзішча атрымала назву мілаградская культура.

Селішча даследавала В. М. Мельнікоўская (1955). Выяўлены рэшткі жытлаў, фрагменты познемілаградскай керамікі і адзінкавыя абломкі зарубінецкага посуду.

ЛітаратураПравіць