Гарадзішча (востраў)
востраў
Гарадзі́шча (трансліт.: Haradzišča) — востраў на Богінскім возеры, колішні помнік прыроды мясцовага значэння ў Браслаўскім раёне. Плошча вострава складае 7,5 га. Рэльеф узгорысты. Ахоўны статус нададзены ў 1977 годзе.
Гарадзішча | |
---|---|
Характарыстыкі | |
Плошча | 0,075 км² |
Насельніцтва | 0 чал. |
Размяшчэнне | |
55°24′48″ пн. ш. 26°48′39″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Богінскае возера |
Краіна | |
Вобласць | Віцебская вобласць |
Раён | Браслаўскі раён |
У складзе расліннага покрыва дуб, ясень, ліпа драбналістая; у падлеску глог, брызгліна еўрапейская, рабіна, чаромха. Захаваліся рэшткі старажытнага гарадзішча IX—XII стст. Мае культурна-пазнавальнае, навуковае i эстэтычнае значэнне.
Літаратура
правіць- Гарадзішча // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.