Гарадскі палац (Нясвіж)

(Пасля перасылкі з Гарадскі палац, Нясвіж)

Існаваў у XVIII ст. ў Нясвіжы. Быў пабудаваны ў стылі барока.

Мураваны двухпавярховы накрыты дахоўкай квадратны ў плане будынак з унутраным дваром. Сцены былі дэкарыраваны драўлянымі разнымі карнізамі. Фасады на другім паверсе аздабляла драўляная галерэя. На першым паверсе было адзінаццаць жылых пакояў, два алькежы, дзве кухні, дзве гасцёўні, чатыры каморы, тры скляпы, аздобленая размалёўкай капліца, кардэгарда, стайня, карэтная майстэрня, вялікі манеж з галерэяй у верхняй частцы памяшкання. На другім паверсе анфіладнай планіроўкі былі парадная зала і пяць пакояў. У інтэр'ерах памяшканняў — печы, аздобленыя кафляй і фаянсавымі пліткамі, палатняныя і скураныя шпалеры ў разных пазалочаных рамах з маляўнічымі арнаментальнымі і расліннымі выявамі, архітэктурнымі сюжэтамі, вазамі, гістарычнымі сцэнамі, партрэтамі гістарычных асоб. Парадная зала і адзін з пакояў мелі скляпеністыя ляпныя столі з люстрамі і скульптурнымі пазалочанымі выявамі.

Палац не захаваўся, вядомы паводле інвентару 1760-х гадоў.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць