Гарыхвостка-чарнушка

Гарыхвостка-чарнушка, рудахвостка-чарнушка (Phoenicurus ochruros) — птушка сямейства мухалоўкавых.

Гарыхвостка-чарнушка

Самец гарыхвосткі-чарнушкі, Туніс
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Phoenicurus ochruros Gmelin, 1774

Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  562036
NCBI  358815
EOL  17208290
FW  368925

Апісанне

правіць

Даўжыня цела 14-15 см, размах крылаў 23-26 см. Дарослы самец чорны з белым люстэркам на крыле, у негнездавы перыяд крыху больш светлы і без люстэрка. Самка, маладыя і самец у першым уборы (без люстэрка на крыле) з цёмным, карычнева-бурым нізам цела. Хвост вельмі рухавы, рыжавата-чырвоны. Песня ціхая, аднатонная, нагадвае скрып. Крык — звонкае «ф'юіць-цік-цік».

Пашырэнне

правіць

Арэал: Еўропа (акрамя паўночнага ўсходу), Крым, Каўказ, Малая Азія, Блізкі Усход, поўнач Ірана і Ірака, Цэнтральная і Усходняя Азія, паўночны захад Афрыкі. На Беларусі звычайны на гнездаванні від.

Жыве ў гарах да снегавой мяжы, насяляе патрэсканыя скалы паблізу адкрытых месцаў, скалістае ўзбярэжжа, будынкі і руіны; на нізінных тэрыторыях — рознага тыпу прамысловыя пабудовы, будынкі ў гарадах і вёсках.

Папуляцыі з Заходняй і Паўднёвай Еўропы, а таксама з Азіі — аселыя, іншыя — пералётныя. Месца зімовак: Паўднёвая Еўропа і Азія, Аравійскі паўвостраў, Паўночная Афрыка.

Асаблівасці біялогіі

правіць

Корміцца пераважна насякомымі.

 
Самка на гняздзе з птушанятамі, Германія

Гняздо ў шчылінах пабудоў і скал, часам у напаўадкрытых штучных гнездавых скрынках, часам займае старыя гнёзды ластавак. Яно вельмі няшчыльнае, заўсёды прыкрытае чым-небудзь зверху (навіс скалы, дах будынка і г.д.). Знешняя частка гнязда з вялікай колькасці карэньчыкаў і сцёблаў раслін, унутраная — з карэньчыкаў, укладзеных па крузе. Багатая высцілка з валосся, шэрсці і пёраў. Гнёзды ў гарах з прымессю вялікай колькасці моху і сухога лісця.

Яйкі (5-6, часам 2-8) крыху падоўжаныя, з тупым вузейшым канцом, белыя, бліскучыя, рэдка з блакітным бляскам або дробнымі карычневымі крапінкамі. Памеры: 19,0 х 14,5 мм.

Падвіды

правіць
  • P. o. ochruros — Малая Азія, Каўказ, паўночныя Іран і Ірак;
  • P. o. gibraltariensis — Еўропа ад паўднёвай Іспаніі да да Крыма;
  • P. o. atterimus — Партугалія, паўднёвая Іспанія, паўднёва-заходняя Афрыка;
  • P. o. semirufus — Блізкі Усход;
  • P. o. phoenicuroides — Цэнтральная Азія;
  • P. o. rufiventris — Гімалаі, Тыбет, паўднёва-заходні Кітай.

Літаратура

правіць