Адкрыць галоўнае меню
Футбол
Гары Медэль
Gary Medel CHI2011.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Гары Алексіс Медэль Сота
Мянушкі Pit Bull, Gattuso chileno
Нарадзіўся 3 жніўня 1987(1987-08-03)[1] (32 гады)
Грамадзянства Flag of Chile.svg Чылі
Рост 171 см
Вага 76 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Італія Балоння
Нумар 5
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
1997 — 2005 Чылі Універсідад Католіка
Клубная кар’ера*
2005 — 2009 Чылі Універсідад Католіка 80 (12)
2009 — 2011 Аргенціна Бока Хуніярс 48 (7)
2011 — 2013 Іспанія Севілья 78 (8)
2013 — 2014 Уэльс Кардыф Сіці 34 (0)
2014 — 2017 Італія Інтэрнацыянале 91 (1)
2017 — 2019 Турцыя Бешыкташ 51 (1)
2019 — Італія Балоння
Нацыянальная зборная**
2007 Чылі Чылі (да 21) 15 (0)
2008 Чылі Чылі (да 23) 8 (0)
2007 — Чылі Чылі 125 (7)
Міжнародныя медалі
Кубкі канфедэрацый
Срэбра Расія 2017
Кубак Амерыкі
Золата Чылі 2015
Золата ЗША 2016

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 29 жніўня 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 29 жніўня 2019.

Гары Алексіс Медэль Сота (ісп.: Gary Alexis Medel Soto; нар. 3 жніўня 1987, Сант’яга, Чылі) — чылійскі футбаліст, апорны паўабаронца італьянскага клуба «Балоння» і нацыянальнай зборнай Чылі.

Кар’ераПравіць

Кар’еру пачаў у родным клубе «Універсідад Католіка» ў 2006 годзе. У 2007 годзе забіў свой першы гол у чэмпіянаце Чылі. У 2008 годзе быў прызнаны найлепшым футбалістам краіны, пасля чаго стала стаў запрашацца ў склад нацыянальнай зборнай Чылі.

20 ліпеня 2009 года перайшоў у склад аргентысканага клуба «Бока Хуніярс». 21 студзеня 2011 года быў далучаны да складу «Севільі». 11 жніўня 2013 года «Кардыф Сіці» афіцыйна пацвердзіў заключэнне кантракта з чылійцам, у выніку за рэкордную для клуба суму ў 11 млн фунтаў стэрлінгаў ігрок перайшоў у склад уэльскай каманды[2]. Дэбютаваў за клуб 17 жніўня, у матчы супраць «Вест Хэм Юнайтэд», які скончыўся паразай «Кардыфа» з лікам 0:2.

Пасля вылету «Кардыф Сіці» з Прэм’ер-лігі 9 жніўня 2014 перайшоў у італьянскі «Інтэрнацыянале». Дэбютаваў у Серыі A 31 жніўня 2014 года, згуляўшы ўсе 90 хвілін матча з «Тарына».

У жніўні 2017 года стаў іграком турэцкага клуба «Бешыкташ». Сума трансферу склала 3 млн еўра[3].

У жніўні 2019 года перайшоў у «Балонню»[4].

МіжнароднаяПравіць

Дэбютаваў у складзе зборнай Чылі ў сакавіку 2007 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Аргенціны. У 2015 годзе ў складзе зборнай Чылі стаў пераможцам Кубка Амерыкі.

Зноскі

СпасылкіПравіць