Гвіда дэ Марка
Гвіда дэ Марка (мальт.: Guido de Marco, нар. 22 красавіка 1948 — памёр 12 жніўня 2010) — мальтыйскі палітык, прэзідэнт Мальты з 4 красавіка 1999 да 4 красавіка 2004 года.
Пачатак кар’ерыПравіць
Атрымаў адукацыю ў Каралеўскім універсітэце Мальты, дзе ў 1953 г. атрымаў ступень бакалаўра гуманітарных навук па філасофіі, эканоміцы і італьянскай мове, а ў 1955 г. — ступень доктара права. З 1956 г. працаваў у Вярхоўным судзе Мальты. З 1964 па 1966 гг. выконваў абавязкі дарадцы кароны пры ўрадзе Мальты. Прафесар крымінальнага права ў Універсітэце Мальты, дзе выкладаў з 1967 года.
Палітычная кар’ераПравіць
У красавіку 1966 года упершыню абраны дэпутатам ад Нацыяналістычнай партыі ў Палату прадстаўнікоў і пераабіраўся ў парламент на кожных ўсеагульных выбарах на працягу доўгага часу. У 1972-1977 гг. — Генеральны сакратар Нацыяналістычнай партыі, у 1977-1999 гг. — намеснік старшыні Нацыяналістычнай партыі.
У 1967 г. — абраны Палатай прадстаўнікоў дэлегатам у Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы, і на працягу амаль дваццаці гадоў з’яўляўся яе членам.
У 1987-1996 і 1998-1999 гг. — намеснік прэм’ер-міністра Мальты. Адначасова займаў важныя міністэрскія пасады:
1987-1990 гг. — міністр юстыцыі і міністр унутраных спраў,
1990-1996 гг. — міністр юстыцыі і міністр замежных спраў,
1998-1999 гг. — міністр замежных спраў.
У 1999-2004 гг. — Прэзідэнт Мальты.
УзнагародыПравіць
- Ордэн «За заслугі» I ступені (Украіна, 21 жніўня 2007 года)
- Ордэн Крыжа зямлі Марыі на ланцугу (Эстонія, 24 красавіка 2001 года)
- Ордэн Белай зоркі на ланцугу (Эстонія, 27 верасьня 2003 года)
- Ганаровы доктар Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта (Расія, 2003 года)
Зноскі
- ↑ а б Guido de Marco // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Guido Marco // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Guido de Marco // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #1036150674 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ http://www.maltatoday.com.mt/news/guido-de-marco/guido-s-last-voyage-congregation-calls-out-guido-guido-and-applause-fills-the-sq
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #1036150674 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ Bonnici E. Cimiterju Ta’ Santa Marija Addolorata – Storja, Arti u Personalitajiet — Kalkara: Heritage Malta, 2019. — С. 354. — ISBN 978-99932-57-75-2