Генадзь Яўгенавіч Цароў
Генадзь Яўгенавіч Цароў (нар. 19 мая 1941, Масква) — беларускі кларнетыст, педагог. Заслужаны артыст Беларусі (1999).
Генадзь Яўгенавіч Цароў | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 мая 1941 (83 гады) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кларнетыст, педагог |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1959 скончыў Грозненскае музычнае вучылішча (клас Л. Рыбскага), у 1964 годзе Саратаўскую кансерваторыю (клас В. Кузняцова). У 1963—1964 гадах артыст аркестра Саратаўскага тэатра оперы і балета, у 1964—1974 гадах саліст сімфанічнага аркестра Чачэна-Інгушскай філармоніі[1]. З 1974 года артыст аркестра — кларнетыст, з 1999 года вядучы майстар сцэны сімфанічнага аркестра Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы Беларусі. Адначасова ў 1977—1987 гадах выкладчык Мінскага музычнага вучылішча, з 1993 года — Беларускай акадэміі музыкі[2].
Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1982 года.
Для ігры Царова характэрна вытанчанасць, прыгажосць гуку, віртуознасць. Першы выканаўца твораў беларускіх кампазітараў для кларнета Л. Шлег, М. Марозавай[2].
Зноскі
- ↑ «Энциклопедия кларнета». Энциклопедический биографический словарь музыкантов-исполнителей на кларнете
- ↑ а б Цароў Генадзь Яўгенавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
Літаратура
правіць- Цароў Генадзь Яўгенавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).