Генеральны камісарыят «Беларусь»
Генеральны камісарыят «Беларусь» (ням.: Generalkommissariat Weißruthenien) — вышэйшы орган акупацыйнай цывільнай адміністрацыі на тэрыторыі генеральнай акругі «Беларусь». Першапачаткова размяшчаўся ў будынку на плошча Свабоды, у чэрвені 1943 года пераехаў у дабудаваны будынак на цяперашняй вуліцы Карла Маркса[1].
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/31/Miensk%2C_Vysoki_Rynak%2C_Bazylanski._%D0%9C%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%2C_%D0%92%D1%8B%D1%81%D0%BE%D0%BA%D1%96_%D0%A0%D1%8B%D0%BD%D0%B0%D0%BA%2C_%D0%91%D0%B0%D0%B7%D1%8B%D0%BB%D1%8F%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%96_%281941-43%29.jpg/220px-Miensk%2C_Vysoki_Rynak%2C_Bazylanski._%D0%9C%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%2C_%D0%92%D1%8B%D1%81%D0%BE%D0%BA%D1%96_%D0%A0%D1%8B%D0%BD%D0%B0%D0%BA%2C_%D0%91%D0%B0%D0%B7%D1%8B%D0%BB%D1%8F%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%96_%281941-43%29.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/17/Miensk%2C_Novaje_Miesta._%D0%9C%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%2C_%D0%9D%D0%BE%D0%B2%D0%B0%D0%B5_%D0%9C%D0%B5%D1%81%D1%82%D0%B0_%281941-44%29.jpg/220px-Miensk%2C_Novaje_Miesta._%D0%9C%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%2C_%D0%9D%D0%BE%D0%B2%D0%B0%D0%B5_%D0%9C%D0%B5%D1%81%D1%82%D0%B0_%281941-44%29.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e9/%D0%93%D0%B5%D0%BD%D0%B5%D1%80%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D1%8B_%D0%BA%D0%B0%D0%BC%D1%96%D1%81%D0%B0%D1%80%D1%8B%D1%8F%D1%82_%C2%AB%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D1%8C%C2%BB_%D1%83_%D0%B1%D1%83%D0%B4%D1%8B%D0%BD%D0%BA%D1%83_%D0%A6%D0%9A_%D0%9A%D0%9F%D0%91.jpg/220px-%D0%93%D0%B5%D0%BD%D0%B5%D1%80%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D1%8B_%D0%BA%D0%B0%D0%BC%D1%96%D1%81%D0%B0%D1%80%D1%8B%D1%8F%D1%82_%C2%AB%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D1%8C%C2%BB_%D1%83_%D0%B1%D1%83%D0%B4%D1%8B%D0%BD%D0%BA%D1%83_%D0%A6%D0%9A_%D0%9A%D0%9F%D0%91.jpg)
Апісанне
правіцьГенеральны камісарыят «Беларусь» створаны ў канцы ліпеня-жніўні 1941 года. Складаўся з 5 галоўных аддзелаў: палітыкі, упраўлення, гаспадаркі, тэхнікі, працы (з 1944). Склад апарата камплектаваўся з прадстаўнікоў нямецкай нацыянальнасці. Да 1944 года ў ім былі дзевяць аддзелаў:
- аддзел палітыкі і прапаганды
- аддзел прэсы
- аддзел прамысловасці
- аддзел сельскай гаспадаркі і харчу
- аддзел лесу і драўніны
- аддзел выкарыстання
- аддзел рабочай сілы
- аддзел права
- аддзел культуры
- аддзел аховы здароўя і ветэрынарыі.
Кіраўніком Генеральнага камісарыята Беларусь з 1 верасня 1941 быў былы гаўляйтар НСДАП з Брандэнбурга Вільгельм Кубэ. 22 верасня 1943 года Кубэ быў забіты ў выніку замаху, арганізаванага партызанамі, і яго пасаду часова заняў намеснік Вышэйшага начальніка СС і паліцыі Цэнтральнай Расіі, групенфюрар СС Курт фон Готберг (27 верасня 1943[2] — чэрвень 1944). Дэ-факта да 30 сакавіка 1944 года Генеральны камісарыят кіраваўся з Рыгі.
Генеральнаму камісарыяту непасрэдна падпарадкоўваліся абласныя камісарыяты, гарадскі камісарыят Менска, сілы паліцыі, бяспекі і СД. Яму падпарадкоўваліся пяць галоўных камісарыятаў (гаўпткамісарыяты), пяць гарадскіх (штаткамісарыяты) і 37 раённых (гебітскамісарыяты)[3]:
- Галоўны камісарыят Мінск (Гарадскі камісарыят Мінск, раённыя камісарыяты Глыбокае, Вілейка, Барысаў, Слуцк, Старыя Дарогі, Мінск-Ланд і Глуск)
- Галоўны камісарыят Баранавічы (Раённыя камісарыяты Гродна, Ліда, Юрацішкі, Навагрудак, Ваўкавыск, Слонім, Баранавічы, Стоўбцы, Ганцавічы, Целяханы і Бяроза-Картузская)
- Галоўны камісарыят Віцебск (Гарадскі камісарыят Віцебск, раённыя камісарыяты Дрыса, Полацк, Лепель, Гарадок, Езярышча, Віцебск-Ланд, Бешанковічы, Талачын і Орша)
- Галоўны камісарыят Магілёў (Гарадскія камісарыяты Магілёў і Бабруйск, раённыя камісарыяты Бабруйск-Ланд, Магілёў, Горкі, Клімавічы і Жлобін)
- Галоўны камісарыят Смаленск (Гарадскі камісарыят Смаленск, раённыя камісарыяты Невель, Смаленск-Ланд, Ярцава, Рослаўль і Жукоўка)
Генеральны камісарыят «Беларусь» ажыццяўляў палітыку, скіраваную на найбольш эфектыўнае выкарыстанне эканамічнага патэнцыялу, людскіх і матэрыяльных рэсурсаў акупаванай тэрыторыі ў інтарэсах нацысцкай Германіі, праводзіў розныя палітычныя і ідэалагічныя мерапрыемствы, асабліва ў рамках палітыкі вайсрутэнізацыі.
Кіраўніцтва Генеральнага камісарыята мела дачыненне да злачынстваў супраць грамадзянскага насельніцтва, у тым ліку і да знішчэння яўрэяў: так, яно складала спісы жыхароў яўрэйскага паходжання і падавала іх генералу вермахта, барону Густаву фон Бехтальсгайму , які кіраваў масавымі расстрэламі. Некаторыя з членаў Генеральнага камісарыята не праследваліся: пасля вайны глава аддзела сельскай гаспадаркі і харчу Гайнц Рудальф спакойна заняў пасаду сацыяльнага міністра ў Ніжняй Саксоніі, лічачы, што не здзейсніў нічога супрацьпраўнага, «змяніўшы пісталет-кулямёт на пяро»[4].
Спыніў сваё існаванне ў чэрвені 1944 года пасля вызвалення Беларусі савецкімі войскамі.
Зноскі
- ↑ ГАЎЛЯЙТЭР КУБЭ ЖЫЎ У БУДУЧЫМ МУЗЕI ВАВ I ПРАЦАВАЎ У ГМАХУ АДМІНІСТРАЦЫІ ПРЭЗІДЭНТА(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2022. Праверана 23 лютага 2020.
- ↑ Territoriale Veränderungen in Deutschland und deutsch verwalteten Gebieten (ням.)
- ↑ Generalkommissar für Weißruthenien in Minsk. Das Bundesarchiv (ням.)
- ↑ Das große Morden. Der Spiegel. 13.12.1999. Von Wiegrefe, Klaus (ням.)