Генрых Вільгельм Шот
Генрых Вільге́льм Шот (ням.: Heinrich Wilhelm Schott, 7 студзеня 1794, Брно, Аўстра-Венгерская імперыя — 5 сакавіка 1865, Венецыя) — аўстрыйскі батанік, вядомы сваімі працамі па вывучэнні раслін сямейства ароннікавыя.
Генрых Вільгельм Шот | |
---|---|
ням.: Heinrich Wilhelm Schott | |
Дата нараджэння | 7 студзеня 1794[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 сакавіка 1865[1] (71 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | батанік, птэрыдолаг |
Навуковая сфера | батаніка |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сістэматык жывой прыроды | |
---|---|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Schott».
Спіс такіх таксонаў на сайце IPNI |
Біяграфія
правіцьСкончыў гімназію ў горадзе Вене і праслухаў курсы натуральнай гісторыі, сельскай гаспадаркі і хіміі, паступіў у 1809 годзе простым садоўнікам ва ўніверсітэцкі сад і прапрацаваў на гэтай пасадзе да 1813 года.
З 1813 года Шот меў пасаду асістэнта пры батанічным садзе, а ў 1815 годзе атрымаў пасаду садоўніка імператарскага сада аўстрыйскай флоры ў дваравым комплексе аўстрыйскай сталіцы — Бельведэры.
З 1817 па 1821 год Генрых Вільгельм Шот, у якасці садоўніка і збіральніка жывых раслін і насення, быў у складзе экспедыцыі, адпраўленай імператарам Францам II у Бразілію.
У пачатку XIX стагоддзя возглавлял імператарскія батанічныя сады Шонбрунскага палаца Габсбургаў у Вене.
Зноскі
- ↑ а б в Dr. Constant v. Wurzbach Schott, Heinrich Wilhelm // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 31. — S. 245.