Генрых II (герцаг Брабанта)
Генрых II Вялікадушны (фр.: Henri II le Magnanime; 1207, Лёвен — 1 лютага 1248, Лёвен) — герцаг Брабанта з 1235 года. Сын Генрыха I і Мацільды Булонскай. Двор Генрыха размаўляў пераважна па-французску[1].
Генрых II Вялікадушны | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фр.: Henri II le Magnanime ням.: Heinrich II нідэрл.: Hendrik II de Edelmoedige / de Grootmoedige англ.: Henry II the Magnanimous | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Генрых II | ||||||
Пераемнік | Генрых III | ||||||
Нараджэнне |
1207 Лёвен |
||||||
Смерць |
1 лютага 1248 Лёвен |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Лувенскі дом[d] | ||||||
Бацька | Генрых I | ||||||
Маці | Мацільда Булонская | ||||||
Жонка |
1-ы шлюб: Марыя Швабская 2-і шлюб: Сафія Брабанцкая |
||||||
Дзеці |
ад 1-га шлюбу: сыны: Генрых і Філіп дочкі: Мацільда, Беатрыса, Марыя, Маргарыта ад 2-га шлюбу: сын: Генрых дачка: Лізавета |
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьПрацягваў распачатую бацькам палітыку пашырэння герцагства на ўсход, што прыводзіла да канфліктаў з Льежскім біскупствам, з аднаго боку, і да саюза з імператарам Фрыдрыхам II, з іншага. Дзякуючы саюзу Генрыха з імператарам у склад герцагства ўвайшло графства Далем. Вайна паміж біскупам Льежа і Лімбургскім домам, у якую апынуўся ўцягнуты Генрых, скончылася толькі ў 1243 годзе.
Генрых таксама аказаў уплыў на Гелдэрн і Галандыю ў перыяд кіравання непаўналетніх Атона II, графа Гелдэрна, сына сястры Генрыха Маргарыты, і Вільгельма II, графа Галандыі, сына сястры Генрыха Мацільды. У 1247 годзе Генрых адмовіўся на карысць апошняга ад нямецкай кароны[1].
Пасля смерці першай жонкі Марыі, дачкі Філіпа Швабскага, ён ажаніўся ў 1240 годзе з Сафіяй, дачкой ландграфа Цюрынгіі Людовіка IV. У тым жа годзе разгарэўся канфлікт з кёльнскім біскупам наконт Далема[2].
У 1247 годзе памёр дзядзька Сафіі Цюрынгскай, антыкароль Генрых Распэ. Пачалася вайна за цюрынгскую спадчыну, па выніках якой сын Генрыха і Сафіі Генрых Дзіцё стаў ландграфам Гесэна, заснаваўшы гесэнскую лінію Брабанцкага дому.
12 студзеня 1248 года, за некалькі дзён са смерці, першым у гісторыі Брабанта Генрых II апублікаваў хартыю (нідэрл.: landsprivilegie), якая гарантавала недатыкальнасць пэўных правоў падданых. У тым ліку Генрых адмовіўся ад права «мёртвай рукі», неадчужальнага права ўласнасці[3].
Генрых пахаваны разам з Сафіяй Брабанцкай у хоры царквы цыстэрцыянскага абацтва ў Вілер-ла-Віль. Гэтаму абацтву Генрых пачынаючы з 1236 года рабіў значныя дары ў выглядзе сельскагаспадарчых угоддзяў і лесу[4].
Шлюбы і дзеці
правіцьГенрых быў жанаты двойчы. Яго першай жонкай была Марыя Швабская, дачка Філіпа Швабскага і Ірыны Ангеліны, дачкі візантыйскага імператара Ісака II Ангела. У гэтым шлюбе нарадзіліся:
- Мацільда, у шлюбе з
- (1237 год[2]) графам Робертам I д’Артуа, братам караля Людовіка IX Святога.
- (не пазней за 31 мая 1254 года) за Гі II дэ Шаціёнам, графам дэ Сен-Поль
- Беатрыса (1225 — 11 лістапада, 1288), у шлюбе з:
- (10 сакавіка 1241 года[2]) Генрыхам IV Распэ, ландграфам Цюрынгіі;
- (лістапад 1247 года) Гільёмам III, графам Фландрыі (1224 — 6 чэрвеня 1251 года).
- Марыя (1226-1256), у шлюбе з за Людвігам II Баварскім[2], была абезгалоўлена мужам па падазрэнні ў здрадзе. Пазней Людвіг прызнаў, што яго падазрэнні былі беспадстаўнымі і ў адкупленне граху ён заснаваў цыстэрцыянскі кляштар у Фюрстэнфельдбруку.
- Маргарыта (пам. 14 сакавіка 1277 года), абатыса Хертогенталя[2], кляштара заснаванага яе бацькам у 1230 годзе.
- Генрых, герцаг Брабанта
- Філіп, памёр у маленстве
У другім шлюбе быў з Сафіяй Брабанцкай[2] (20 сакавіка 1224 года — 29 мая 1275 года), дачкой ландграфа Цюрынгіі Людовіка IV і Св. Лізаветы Венгерскай. У гэтым шлюбе нарадзіліся:
- Лізавета (1243 — 9 кастрычніка 1261), у шлюбе з Альбертам I, герцагам Браўншвайг-Люнебургскім.
- Генрых (1244 — 1308), ландграф Гесэна з 1264 года,
Зноскі
- ↑ а б Erik Kooper «Medieval Dutch literature in its European context» ISBN 0-521-40222-0, 1994(недаступная спасылка)
- ↑ а б в г д е J. B. David «Vaderlandsche Historie», Лёвен, 1855, стар. 215—216
- ↑ Bryce Dale Lyon «Studies of West European medieval institutions» 1978
- ↑ H.P.H. Camps «De stadsrechten van graaf Willem II van Holland» ISBN 90-6550-219-X, 1989