Генры Мур
Генры Спенсер Мур (англ.: Henry Spencer Moore, 30 ліпеня 1898, Кастлфорд, Заходні Ёркшыр — 31 жніўня 1986, Хартфордшыр) — брытанскі мастак і скульптар.
Генры Мур | |
---|---|
англ.: Henry Moore | |
| |
Імя пры нараджэнні | Henry Spencer Moore |
Дата нараджэння | 30 ліпеня 1898[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 жніўня 1986[1][5][…] (88 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Irina Radetsky[d] |
Род дзейнасці | скульптар, акварэліст, ілюстратар, мастак-гравёр, bandmaster, дзеяч выяўленчага мастацтва, графік, архітэктурны чарцёжнік |
Жанр | абстракцыянізм[8][9], Organic abstraction[d], фігуратывізм[d][8][9] і паблік-арт[d][10] |
Вучоба | Мастацкі каледж у Лідсе, Каралеўскі мастацкі каледж у Лондане |
Мастацкі кірунак | сучаснае мастацтва[d], сюррэалізм[8], прымітывізм[8] і каталонскі мадэрн[d][11] |
Уплыў на | Krishna Reddy[d] |
Член у | |
Узнагароды | |
Сайт | henry-moore.org |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфічныя звесткі
правіцьВучыўся ў мастацкім коледжы ў Лідсе (1919—21), скончыў Каралеўскі коледж мастацтва ў Лондане (1925), у якім выкладаў да 1933. Пазней выкладаў у мастацкіх школах Чэлсі і Слейда. Член-заснавальнік мастацкай групоўкі «Першае падраздзяленне» (1933).
Творчасць
правіцьЗазнаў уплыў старажытнай мексіканскай пластыкі. З пач. 1920-х г. распрацоўваў нешматлікія сталыя кампазіцыі («Маці і дзіця», «Сямейная група», «Фігура ляжыць» і інш.), у якіх ствараў і жыццёва канкрэтныя, і абстрактныя, дэфармаваныя, фантастычна-мудрагелістыя вобразы. Творы вызначаюцца пластычнай абагульненасцю і манументальнасцю форм, напружанасцю ўнутранай структуры кампазіцыі, рытмічнай выразнасцю сілуэта. Майстар манументальна-дэкаратыўнай скульптуры: скульптурныя групы «Тры фігуры стаяць» у Батэрсі-парку ў Лондане (1947—48), «Кароль і каралева» на плато каля Дамфрыса (1952—53), «Фігура ляжыць» каля будынка ЮНЕСКА у Парыжы (1957—58), «Дзве вялікія формы» ў садзе Бундэсканцылярыі ў Боне (1979) і інш. Аўтар серыі малюнкаў, прысвечаных ваенным будням Лондана (1-я пал. 1940-х).
Прызнанне
правіцьПасля Другой сусветнай вайны працы Мура набылі сусветнае прызнанне, яны прадстаўлены ў найбуйнейшых музеях розных краін. Ён узнагароджаны Ордэнам За заслугі, Ордэнам кавалераў Славы. Прах мастака спачывае ў лонданскім Саборы Святога Паўла.
Зноскі
- ↑ а б Henry (1898-1986) Moore
- ↑ Bowness A. Henry Moore // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б https://americanart.si.edu/artist/henry-moore-3392
- ↑ https://data.bnf.fr/en/11916701/henry_moore/
- ↑ Henry Moore // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Wilkinson A. G., Barton L. Moore, Henry // Grove Art Online / J. Turner — [Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2017. — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T059425
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
- ↑ а б в г https://www.theartstory.org/artist/moore-henry/
- ↑ а б RKDartists
- ↑ https://picasso.iro.umontreal.ca/~mona/api/v3/artists
- ↑ https://artuk.org/discover/art-terms/modernism
Літаратура
правіць- Пракоп'ева С. І. Мур // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- Grigson G. Henry Moore. London, 1944.
- Hall D. Henry Moore. The life and work of a great sculptor. New York, 1960.
- Read H. Henry Moore. A study of his life and work. New York; Washington, 1966.
- Berthoud R. The life of Henry Moore. London; Boston, 1987.
- О своем творчестве рассказывает скульптор Генри Мур // Англия. 1975. № 2. С. 82—93.
Спасылкі
правіцьГенры Мур на Вікісховішчы |