Георгій Іванавіч Сідарэнка

Георгій Іванавіч Сідарэнка (21 жніўня 1925, Кіеў — 30 верасня 2014, Мінск) — беларускі кардыёлаг. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1996; чл.-кар. з 1974), доктар медыцынскіх навук (1969), прафесар (1970).

Георгій Іванавіч Сідарэнка
Дата нараджэння 21 жніўня 1925(1925-08-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 верасня 2014(2014-09-30) (89 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, кардыёлаг
Навуковая сфера кардыялогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне акадэмік НАНБ, прафесар
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды

Біяграфія правіць

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут (1950). З 1960 г. дацэнт, з 1961 г. загадчык кафедры Мінскага медыцынскага інстытута, адначасова ў 1971—1977 гг. кіраўнік лабараторыі. У 1977—1993 гг. дырэктар НДІ кардыялогіі, з 1993 г. галоўны навуковы супрацоўнік-кансультант РНПЦ «Кардыялогія» Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Навукова-практычны ўклад правіць

Асноўныя працы па праблемах кардыялогіі, медыцынскай кібернетыкі і прыборабудавання. Распрацаваў метады індывідуалізацыі лячэбных працэдур, аўтаматызацыі экстранага аналізу кардыялагічнай інфармацыі, аналізу сардэчна-сасудзістай інфармацыі пры дапамозе ўніверсальных вылічальных машын. Стварыў апараты аўтаматызаванай біякіравальнай дыягностыкі і тэрапіі сардэчна-сасудзістых захворванняў, удзельнічаў у стварэнні новага пакалення лекавых прэпаратаў сардэчна-судзістага дзеяння. 

Аўтар каля 850 навуковых прац, у тым ліку 10 манаграфій і 165 вынаходніцтваў. Заснавальнік і першы дырэктар Беларускага НДІ кардыялогіі. Падрыхтаваў 17 дактароў і 54 кандыдаты навук[1].

Асноўныя працы правіць

  • Кибернетика и терапия. М.: Наука, 1970.
  • Ранняя инструментальная диагностика гипертонической болезни и атеросклероза. Мн., 1973 (в соавт.).
  • Импедансная плетизмография. Мн., 1978 (в соавт.).
  • Психофизические аспекты кардиологических исследований. Мн., 1982 (в соавт.).
  • Инструментальные методы исследований в кардиологии. Мн., 1994 (в соавт.).
  • Ишемическая болезнь сердца. Мн., 1997 (в соавт.).
  • Руководство по кардиологии. Мн., 2003 (в соавт.).

Узнагароды і прэміі правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Сідарэнка Георгій Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 369. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  • Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928—2015. — Минск, 2016.
  • Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 6. — Минск, 2008.

Спасылкі правіць