Геранім Францавіч Марцінкевіч

(Пасля перасылкі з Геранім Марцінкевіч)

Геранім Францавіч Марцінкевіч (14 ліпеня 1816, в. ТулаваВіцебскі павет — пасля 1864) — беларускі паэт, празаік, драматург.

Геранім Францавіч Марцінкевіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 14 ліпеня 1816(1816-07-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 1864
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці драматург, перакладчык, паэт, пісьменнік
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Са збяднелага шляхецкага роду Марцінкевічаў гербу «Лебедзь». Вучыўся ў Віцебскім базыльянскім вучылішчы, у 1832 годзе перайшоў у Віцебскую губернскую гімназію. У 1834 годзе маршалак шляхты Віцебскага павета прасіў уладкаваць бедных вучняў гімназіі Гераніма і Аляксандра Марцінкевічаў на казённы кошт, але атрымаў адмову «з-за недастатковасцю законных дакументаў пра дваранства». Скончыўшы гімназію ў 1835 годзе, запісаўся на юрыдычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. З невядомых прычын кінуў вучобу, завершанай універсітэцкай адукацыі не атрымаў. Вярнуўся з Масквы ў Віцебск, служыў у Віцебскім губернскім праўленні, потым з невядомых прычын пайшоў у адстаўку. У канцы 1849 годзе зноў паступіў на службу, у дваранскі дэпутацкі сход. За 11 гадоў даслужыўся толькі да чыну губернскага сакратара. На пачатку 1860-х быў разбіты паралічом. У 1864 годзе ў віцебскіх устано­вах вялася перапіска пра афармленне Г. Марцінкевічу пенсіі. Далейшых біяграфічных звестак не захавалася. Г. Марцінкевіч быў прагрэсіўным правінцыяльным літаратарам, актыўным удзельнікам літаратурна-культурнага жыцця Віцебска.

Творчасць правіць

Літаратурнай дзейнасцю заняўся ў 1830-я. Супрацоўнічаў з альманахам «Rubon» К. Буйніцкага, «Rocznik Literacki» Р. Падбярэскага і іншымі выданнямі, дзе публікаваў свае паэтычныя творы. Падтрымліваў прыяцельскія адносіны з Арцёмам і Сымонам Вярыга-Дарэўскімі, прысвяціў ім верш «Захад сонца» (1843). Першы паэтычны зборнік Г. Марцінкевіча на польскай мове выйшаў у 1845 г. (Вільня, друкарня Завадскіх, 500 ас.). У 1848 г. выйшаў другі зборнік, куды ўвайшлі драма «Час над Дзвіной», паэма «Першае падзенне чалавека» і пераклады на польскую мову з Гётэ і Лермантава. У 1858 г. выйшаў трэці зборнік «Творы, напісаныя між іншым», куды ўвайшлі нарысы, празаічныя замалёўкі, вершы. Таксама аўтар драматычнага твору «Падарожны» (не апублікаваны).

Пад уплывам рамантыкаў зацікавіўся беларускай вуснай паэтычнай творчасцю, перакладаў на польскую мову беларускія народныя песні, запісваў фальклор. Пад канец жыцця ў паэтычнай працы перайшоў на беларускую мову. На жаль, захаваўся толькі адзін беларускамоўны твор Г. Марцінкевіча — драматычны абразок «Адвячорак (Аказія ў карчме пад Фальковічамі)» (1858), напісаны на аснове назіранняў аўтара ў карчме вёскі Фальковічы пад Віцебскам. Пра гэты твор нічога не было вядома. Магчыма, гэты твор Г. Марцінкевіча, пад назвай «Аказія падпалкоўніцам» або «Аказія пры палкоўніцах», у 1861—1862 гг. ставіўся на віцебскай аматарскай сцэне А. Вярыгам і захоўвася ў маёнтку Селігоры на Лепельшчыне. Машынапісную копію, знятую перад 2-й сусветнай вайной з рукапіснай копіі А. Рыпінскага, знайшоў і апублікаваў В. Скалабан з рукапісаў М. Піятуховіча. Цяпер тэкст «Адвячорак. Аказія ў карчме пры Фальковічах» зберагаецца ў ЦДАМЛіМ Беларусі. Асобныя аўтографы твораў Г. Марцінкевіча захоўваюцца ў Вільнюсе.

У сваіх творах Г. Марцінкевіч выказваў трывогу за лёс народа, спадзяванні на лепшую будучыню, сатырычнымі фарбамі маляваў добра знаёмае яму чыноўніцкае асяроддзе.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Кісялёў Г. В. Марцінкевіч Геранім // Загадка беларускай «Энеіды». — Мінск: Беларусь, 1971. — С. 161—163;
  • Кісялёў Г. В. Марцінкевіч Геранім Францавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2000. — Т. 10. — С. 217;
  • Мальдзіс А. В. Пісьмы наводзяць на след // Падарожжа ў XIX стагоддзе: з гісторыі беларускай літаратуры, мастацтва і культуры: навук. — папул. нарысы / А. В. Мальдзіс — Мінск: Народная асвета, 1969. — С. 159—161;
  • Марцінкевіч Геранім // Беларускія пісьменнікі: бібліягр. слоўн.: у 6 т. — Мінск, 1994. — Т. 4. — С. 223—224;
  • Марцінкевіч Геранім Францавіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Віцебска : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; склад. А. І. Мацяюн; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2003. — Кн. 2. — С. 211;
  • Марцінкевіч Геранім Францавіч // Цвірка К. Камяні тых сядзібаў : шляхі паэтаў ХІХ ст. — Мн., 2004. — С. 287;
  • Мархель У. Шчыры, але не камерны: Геранім Марцінкевіч: вяртанне спадчыны / У. Мархель // Роднае слова. — 1998. — № 2. — С. 64-80.