Друцк (герб)
шляхецкі герб
(Пасля перасылкі з Герб «Друцк»)
Друцк — прыватнаўласніцкі герб. Гербам карысталіся прадстаўнікі княжацкага роду Друцкіх і яго шматлікіх галін — Друцкіх-Азярэцкіх, Друцкіх-Горскіх, Друцкіх-Канопляў, Друцкіх-Любецкіх, Друцкіх-Саколінскіх, Друцкіх-Талачынскіх.

Гісторык Васіль Варонін лічыць герб «Друцк» відазмененым гербам «Трызуб» («Слупы»)[1].
-
Пячатка Івана Друцкага. 1431
-
Пячатка Васіля Друцкага. 1431
-
Пячатка Васіля Краснага Друцкага. XV ст.
Апісанне Правіць
У чырвоным полі сярэбраны меч, абапал ляза папарна размешчаныя гарызантальна 4 залатыя паўмесяцы рожкамі насустрач[2].
Выкарыстанне Правіць
Герб «Друцк» узяты за аснову сучаснага герба Талачына, які ўваходзіў у склад Друцкага княства.
Зноскі
- ↑ Князі Гальшанскія і Друцкія
- ↑ Вячаслаў Насевіч. Друцкія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Друцк (герб)