Герман Іларыёнавіч Кірылаў
Герман Іларыёнавіч Кірылаў (15 снежня 1937, Шаркаўшчына — 6 лютага 2025, Полацк) — беларускі журналіст і пісьменнік. Лаўрэат прэміі імя А. Адамовіча Беларускага ПЭН-цэнтра за кнігу «Прысягнулі Беларусі» («Гарт») (1997). Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (1991).
Герман Іларыёнавіч Кірылаў | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 15 снежня 1937 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 лютага 2025 (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 15 снежня 1937 года ў Шаркаўшчыне.
Закончыў Шаркоўшчынскую сярэднюю школу (1954), аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта. Працаваў у шаркаўшчынскай раённай газеце, другім, першым сакратаром Шаркоўшчынскага райкама камсамола, намеснікам рэдактара міёрскай раённай газеты «Сцяг працы». У 1965 годзе прызначаны намеснікам рэдактара полацкай газеты «Сцяг камунізму». 3 1976 года па 1995 год працаваў уласным карэспандэнтам абласной газеты «Віцебскі рабочы» ў Полацку. 3 1995 года па 1999 год — карэспандэнт шматтыражнай газеты «Трудовая смена» Полацкага вытворчага аб’яднання «Шкловалакно».
Памёр 6 лютага 2025 года ў Полацку.
Творчасць
правіцьУ 1975 годзе ў часопісе «Беларусь» пабачыла свет апавяданне «Татава пілотка», у тым жа годзе ў часопіce «Маладосць» — апавяданне «Адажыа», у 1981 годзе — аповесць «Сонца твaix вачэй» (у скарачэнні). У 1983 годзе ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» выйшла першая кніжка апавяданняў «Падлётак». Большасць з ix — пра вайну. У 1989 годзе ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» выйшаў раман «Пах жыта» (кніга першая). У часопісе «Полымя» за 2000 год надрукавана аповесць «Піраміда».
Крыніцы
правіцьЛітаратура
правіць- Кірылаў Герман // Пісьменнікі Віцебшчыны : даведнік / рэд. Ф. Сіўко. — Віцебск, 2001. — С. 43-44.
- Кірылаў Герман Іларыёнавіч // Памяць: Шаркаўшчынскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. Л. М. Лабачэўская; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2004 — С. 436—437.