Глабальны саюз IndustriALL
Глабальны саюз IndustriALL (англ.: IndustriALL Global Union) — міжнародная прафсаюзная арганізацыя, створаная 19 чэрвеня 2012 года ў Капенгагене.
Глабальны саюз IndustriALL | |
---|---|
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | Жэнева, Швейцарыя |
Тып арганізацыі | міжнародная прафсаюзная арганізацыя |
Кіраўнік | Бертольд Губер[d] і Ёрг Хофман[d] |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 19 чэрвеня 2012 |
Член у | |
industriall-union.org | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Глабальны саюз IndustriALL прадстаўляе больш за 50 мільёнаў працоўных у больш чым 140 краінах, якія працуюць у горназдабыўной, энергетычнай і іншых галінах прамысловасці[2].
У склад IndustriALL уваходзяць таксама беларускія прафсаюзы, такія як Белхімпрафсаюз з Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, і Беларускі незалежны прафсаюз, Беларускі прафсаюз РЭП і Свабодны прафсаюз металістаў з Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (апошнія арганізацыі былі забаронены Вярхоўным судом Рэспублікі Беларусь[3]). Сувязь прафсаюзаў з БКДП з IndustriALL, у прыватнасці фінансаванне прафсаюзаў з БКДП гэтай міжнароднай арганізацыяй, з’яўлялася адной з прычын аб вынясенні рашэння аб прыпыненні дзейнасці незалежных прафсаюзаў[4].
Зноскі
- ↑ http://progressive-alliance.info/2810-2/ Праверана 15 сакавіка 2019.
- ↑ Burgmann, Verity (2016-04-14). Globalization and Labour in the Twenty-First Century(англ.). Routledge. p. 123. ISBN 978-1-317-22783-0.
- ↑ По искам Генерального прокурора прекращена деятельность так называемых независимых профсоюзов (руск.). Официальный telegram-канал Генеральной прокуратуры Беларуси (19 ліпеня 2022). Праверана 20 ліпеня 2022.
- ↑ БелТА. НЕ/ЗАВИСИМЫЕ профсоюзы. Фильм АТН (руск.). YouTube (11 ліпеня 2022). Праверана 2023-1-25.