Мядзел (гміна)

гміна Пастаўскага павета Віленскага ваяводства міжваеннай Польскай Рэспублікі
(Пасля перасылкі з Гміна Мядзел)

Гміна Мядзел (польск.: Gmina Miadzioł, першапач. gmina Miadzioły) — колішняя вясковая гміна, якая існавала да 1939 года ў Навагрудскім ваяводстве, Віленскай зямлі, Віленскім ваяводстве Польскай Рэспублікі (цяпер тэрыторыя Беларусі). Сядзіба размяшчалася ў мястэчку Мядзел (825 жых. у 1921 годзе[1][2])[3].

Мядзел
польск.: Gmina Miadzioł
Краіна
Уваходзіць у да 1920: Вілейскі павет
1920—1925: Дунілавіцкі павет
1926—1939: Пастаўскі павет
Уключае 189 грамад
Адміністрацыйны цэнтр Мядзел
Дата ўтварэння 1921
Дата скасавання 1939
Насельніцтва (1921) 15,611[1]

Першапачаткова гміна ўваходзіла ў склад Вілейскага павета. 7 лістапада 1920 года была ўключана ў склад новаўтворанага Дунілавіцкага павета пад Упраўленнем прыфрантавых і этапных тэрыторый[4]. 19 лютага 1921 года разам з астатнім паветам увайшла ў склад новаўтворанага Навагрудскага ваяводства. 13 красавіка 1922 года гміна разам з астатнім Дунілавіцкім паветам была ўключана ў склад польскай Віленскай зямлі[5], ператворанай 20 студзеня 1926 года ў Віленскае ваяводства. 1 студзеня 1926 года назва Дунілавіцкага павета зменена на Пастаўскі павет[6]. 1 красавіка 1927 года ў склад гміны Мядзел перададзена частка тэрыторыі гміны Кабыльнік, у той час як часткі тэрыторыі гміны Мядзел перададзены ў склад гмін Жосна, Кабыльнік і Манькавічы[7][8].

У лістападзе 1939 года павет уключаны ў склад БССР, скасаваны 15 студзеня 1940 года разам з гмінамі.

Дэмаграфія правіць

Паводле перапісу насельніцтва Польшчы 1921 года ў гміне пражывала 15 611 чал., 3 836 вызнавалі каталіцтва, 11 414 праваслаўе, 3 евангельскую веру, 91 стараверства, 201 іўдаізм, 66 іслам. Таксама 4 254 жых. назвалі сябе палякамі, 11 189 — беларусамі, 56 — яўрэямі, 20 — рускімі, 49— літоўцамі, 1 — украінцамі, 42 — татарамі. Мелася 2 356 жылых будынкаў[9].

Зноскі

  1. а б Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923
  2. Мядзел Стары і Новы разам
  3. Główny Urząd Statystyczny w Warszawie: Województwa centralne i wschodnie Rzeczypospolitej Polskiej — podział na gminy według stanu z dnia 1.IV 1933 roku, Książnica-Atlas, Lwów 1933
  4. Dz. Urz. ZTPiE z 1920 r. Nr 3, poz. 24
  5. Dz. U. z 1922 r. Nr 26, poz. 213 — Art. 8.
  6. Dz. U. z 1925 r. Nr 67, poz. 472
  7. Dz. U. z 1927 r. Nr 13, poz. 102
  8. гміна Манькавічы адначасова змяніла назву на гміна Груздава
  9. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej: opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. — 1924. — T. 7, część 2. — s. 28.