Гольша, Голша, Ольша, Голшыс, Гальшан — легендарны літоўскі князь герба Кітаўрус.

Гольша
Род Гальшанскія
Дзеці Альгімонт Гольшавіч[d] і Міндоўг Гольшавіч[d][1]

Вядомы з 2-й і 3-й рэдакцый Літоўскай хронікі і твораў залежных ад яе гісторыкаў, у прыватнасці Мацея Стрыйкоўскага. Хроніка ў гэтай частцы значна разыходзіцца са звесткамі іншых крыніц пра гэты перыяд і звычайна лічыцца легендарнай.

Паводле хронікі, Гольша — унук Гілігіна, сын вялікага князя Рамана, брат Нарымонта, Трайдзеня, Даўмонта і Гедруса. Мацей Стрыйкоўскі сцвярджае, што падчас працы над «Ганцом Цноты» карыстаўся нейкім рускі летапісам, дзе гэтыя пяць князёў названыя сынамі Трабуса[2]. Паводле «Хронікі літоўскай і жамойцкай», яны былі сынамі Рамана, але па смерці бацькі выхоўваліся пры двары стрыечнага дзеда Трабуса[3].

Гольша — заснавальнік замкаў («гарадоў») у Раканцішках[lt] і Гальшанах, легендарны пачынальнік роду князёў Гальшанскіх. Браў удзел у легендарнай барацьбе Нарымонта з Даўмонтам на баку першага. Паводле «Хронікі Быхаўца», меў сына Альгімонта, а паводле «Хронікі літоўскай і жамойцкай» — і яшчэ аднаго сына, Міндоўга. Памёр у часы вялікага князя Трайдзеня.

З Гольшавым сынам Яўрэінаўскі летапіс атаясняе легендарнага ваяводу вялікага князя Гедзіміна і яго кіеўскага намесніка Альгімонта. Шэраг іншых летапісаў называе сынам Міндоўгавым, то-бок унукам Гольшы, яшчэ больш позняга і ўжо рэальнага Альгімонта.

Тэадор Нарбут, спрабуючы ўзгадніць звесткі Літоўскай хронікі са звесткамі рускіх летапісаў, без асаблівага абгрунтавання прапаноўваў атаясняць Гольшу з Лесіям, гістарычным братам гістарычнага вялікага князя Трайдзеня.

Легенда пра заснаванні

правіць

Легенда пра заснаванне Гольшам замкаў («гарадоў») у Раканцішках і Гальшанах у амаль нязменным выглядзе паўтараецца ў розных рукапісах Літоўскай Хронікі. Ніжэй яна прыведзена паводле летапісу Красінскага.

A четвертыи брат его, Голшис, перешед реку Велю, и нашол гору красну межи горами над рекою Вилнею в мили от устья реки Вилни, гдѣ впадываеть в реку Велью, против Раконтишок, и вчинил город, и назоветь именем своим, Гольшанѣ. И немного бывши там, и ездячи оттолѣ в ловы в пущу за десеть миль[4] от того города своего, и наидеть гору красну и з ровнинами великими облеглую и объфитостями наполненую, и сподобалося ему там, и он и там ся поселил, и на тои горе вчинил над рекою Кораблем, и перенесется оттуль, и там начнеть княжити, и назовется князем Голшанским.

Заўвагі

правіць
  1. Хроніка Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага
  2. Maciej Stryjkowski. Kronika polska, litewska, żmódzka i wszystkiéj Rusi. T. 1, Warszawa, 1846, s. 316.
  3. ПСРЛ Т.XXXII, «Кройника литовская и жмойтская».
  4. Трэба памятаць, што стараруская міля была роўная прыблізна 7,5 км.