Гомелькабель
СААТ «Гомелькабель» (Гомельскі кабельны завод) — беларускае прадпрыемства, размешчанае ў Чыгуначным раёне Гомеля.
Гомелькабель | |
---|---|
Тып | прадпрыемства |
Заснаванне | 1958 |
Краіна | |
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Сайт | gomelcable.com |
Гісторыя
правіцьЗавод створаны ў 1958 годзе на базе завода «Металапракат». Першапачаткова выпускаў неізаляваныя драты для паветраных ліній электраперадач і эмаляваныя драты[2][3].
Першы час прадпрыемства падпарадкоўвалася ўпраўленню электратэхнічнай і прыборабудаўнічай прамысловасці Савета народнай гаспадаркі БССР, у 1964—1965 гадах — Упраўленню электратэхнічнай прамысловасці СНХ БССР, у 1965 годзе ў сувязі са скасаваннем саўнаргасаў перададзена ў падпарадкаванне Галоўнага ўпраўлення кабельнай прамысловасці Міністэрства электратэхнічнай прамысловасці СССР[4].
У 1974 годзе (па іншых даных, у 1976 годзе) завод увайшоў у склад вытворчага аб’днання «Беларускабель» Усесаюзнага ВА «Саюзэлектракабель» Міністэрства электратэхнічнай прамысловасці СССР разам з астатнімі прадпрыемствамі галіны на тэрыторыі Беларускай ССР — Мазырскім кабельным заводам і Шчучынскім заводам «Аўтаправод»[5][6].
У 2011 годзе 25,7% дзяржаўных акцый прадпрыемства былі прададзеныя расійскаму АТ «Людзінавакабель»[7].
Сучасны стан
правіцьПрадпрыемства вырабляе дрот з эмалевай, папяровай, шкловалакністай, камбінаванай ізаляцыяй, неізаляваныя драты для паветраных ЛЭП, алюмініевы і медны дрот[8]. Выручка завода ў 2019 годзе склала 50,8 млн руб. (каля 25 млн долараў), чысты прыбытак — 250 тыс. руб. (каля 120 тыс. долараў)[9].
Крыніцы
правіць- ↑ http://gomelcable.com/wp-content/uploads/2020/04/Informaciya-iz-f.1-dlya-razmeshheniya-na-sajte-i-EPFR-13.04.2020.docx
- ↑ Го́мельскі ка́бельны заво́д. 346 // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- ↑ История . Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2020. Праверана 14 чэрвеня 2020.
- ↑ Гомельский кабельный завод «Гомелькабель» Архівавана 14 чэрвеня 2020. на сайте «Архивы Беларуси» (Фондовый каталог государственных архивов Республики Беларусь)
- ↑ Мазы́рскі ка́бельны заво́д. 515 // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- ↑ ОАО «Беларускабель»: 60 лет соединяя миры . Архівавана з першакрыніцы 28 чэрвеня 2021. Праверана 14 чэрвеня 2020.
- ↑ Российское предприятие купило четверть пакета госакций ОАО «Гомелькабель»
- ↑ Продукция . Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2020. Праверана 14 чэрвеня 2020.
- ↑ Бухгалтерская отчетность за 2019 год . Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2020. Праверана 14 чэрвеня 2020.