Ван (горад)

(Пасля перасылкі з Горад Ван)

Ван (турэцк.: Van) — горад ва ўсходняй Турцыі, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Ван. Размешчаны на ўсходнім беразе возера Ван. Назва горада паходзіць ад армянскага ван — сяло, паселішча. 360 тыс. жыхароў (2008).

Горад
Ван
турэцк.: Van
Краіна
Правінцыя
Каардынаты
Кіраўнік
Плошча
  • 1 938 км²
Вышыня цэнтра
1 730 м
Насельніцтва
  • 1 127 612 чал. (2023)[2]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
65000
Аўтамабільны код
65
Афіцыйны сайт
Ван на карце Турцыі
Ван (горад) (Турцыя)
Ван (горад)

Узнік у І тысячагоддзі да н.э. Да VI стагоддзя да н.э. пад назвай Тушпа сталіца дзяржавы Урарту. Да I стагоддзя да н.э. значны горад Старажытнай Арменіі. У 364 годзе разбураны войскамі сасанідскага цара Шапура II. У Х стагоддзі ў складзе Васпураканскага царства. З 1022 года пад уладай Візантыі, пасля — сельджукаў. У другой палове XIV стагоддзя двойчы разбураны войскамі Цімура. З XVII стагоддзя пад уладай Турцыі. У Першую сусветную вайну армянскае насельніцтва Вана выселена і знішчана турэцкімі ўладамі.

У горадзе харчовая, цэментная прамысловасць. Чыгуначная станцыя.

Гл. таксама правіць

Крыніцы правіць

Літаратура правіць