Габрава

(Пасля перасылкі з Горад Габрава)

Габрава (балг.: Габрово)  — горад у цэнтральнай Балгарыі, паблізу геаграфічнага цэнтра краіны. Адміністрацыйны цэнтр Габраўскай вобласці і найбуйнейшы населены пункт абшчыны Габрава. Размешчаны на паўночным схіле хрыбта Стара Планіна, ля Шыпкінскага перавала, на абодвух берагах ракі Янтра. Насельніцтва горада — 58,4 тыс. чалавек (2012).

Горад
Габрава
Габрово
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Рэгіён
Вобласць
абшчына
Каардынаты
Кмет
Мікалай Сіракаў[1]
Заснаваны
1477
Плошча
  • 233 817 000 м²
Вышыня НУМ
392 м
Насельніцтва
58 367 чалавек (2012)
Часавы пояс
Тэлефонны код
(+359) 66
Паштовы індэкс
5300
Аўтамабільны код
EB
Афіцыйны сайт
gabrovo.bg
(балг.)(англ.)
Габрава на карце Балгарыі
Габрава (Балгарыя)
Габрава

Гісторыя правіць

Габрава стаў набіраць эканамічнае значэнне ў эпоху Другога балгарскага царства (1187—1393), сталіцай якога было размешчанае непадалёк ад Вяліка-Тырнава.

У эпоху асманскага ўварвання на тэрыторыю Балканскага паўвострава колькасць жыхароў Габрава рэзка павялічваецца дзякуючы струменю перасяленцаў з былой сталіцы і іншых захопленых крэпасцяў. У 1860 годзе Габрава атрымлівае статус горада.

 
Брацкая магіла 16 афіцэраў і 465 ніжніх чыноў 14-ы пяхотнай дывізіі, каля царквы Унебаўзяцце Прасвятой Багародзіцы ў Габраве

У Габрава ёсць некалькі помнікаў рускім салдатам і афіцэрам, якія ваявалі пры Абароне Шыпкі і памерлі ў горадзе ад ран і хвароб.

Пасля вызвалення Балгарыі (1878) Габрава развіваўся як прамысловы цэнтр і нават атрымаў мянушку «балгарскі Манчэстэр». Цяпер у горадзе развіты лёгкая прамысловасць і машынабудаванне.

У 1900 годзе ў Габрава нарадзіўся Пётр Стэфанаў Русеў — бацька першай жанчыны-прэзідэнта Бразіліі Дзілмы Русеф.

Насельніцтва правіць

Ніжэй прадстаўлена дынаміка колькасці насельніцтва горада:

Год Насельніцтва
1985 81 250
1992 76 522
2000 70 071
2005 63 864
2010 60 281

Гарады-пабрацімы правіць

Гарады-пабрацімы Габрава[2]:

  1.   Беларусь, Магілёў (з 1988 г., падоўжаны ў 2000 г.)
  2.   Швейцарыя, Тун
  3.   Харватыя, Сісак
  4.   Літва, Панявежыс
  5.   Германія, Мітвайда
  6.   Славакія, Прэшаў
  7.   Польшча, Новы Сонч[3]
  8.   Расія, Мыцішчы
  9.   Бельгія, Аалст
  10.   Азербайджан, Шэкі[4]
  11.   Паўночная Македонія, Куманава
  12.   Украіна, Чарнігаў

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары правіць

Зноскі

  1. Биографична справка Община Габрово (балг.) (англ.)
  2. Абшчына Габрава. Гарады-пабрацімы (балг.). Архівавана з першакрыніцы 23 жніўня 2011. Праверана 03.06.2009.
  3. Гарады пабрацімы Новага Сонча. Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2011. Праверана 03.06.2009.
  4. Азербайджанскі горад Шэкі стаў пабрацімам балгарскага Габрава. REGNUM (7 кастрычніка 2004). Архівавана з першакрыніцы 12 верасня 2015. Праверана 11 лютага 2013.

Спасылкі правіць