Джорджтаўн (Гаяна)

сталіца Гаяны
(Пасля перасылкі з Горад Джорджтаўн, Гаяна)

Джорджтаўн (англ.: Georgetown) — сталіца, самы вялікі порт і самы вялікі горад Гаяны, знаходзіцца на ўзбярэжжы Атлатычнага акіяна ў вусці ракі Дэмерара. Насельніцтва складае каля 210 тыс. чалавек.

Горад
Джорджтаўн
англ.: Georgetown
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
1781
Плошча
  • 147,6 км²
Вышыня цэнтра
0 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
325 630 чалавек (2005)
Часавы пояс
Афіцыйны сайт
stgeorges.org.gy (англ.)
Джорджтаўн на карце Гаяны
Джорджтаўн (Гаяна) (Гаяна)
Джорджтаўн (Гаяна)
Джорджтаўн (Гаяна) (Гаяна)
Джорджтаўн (Гаяна)

Праз порт горада ажыццяўляецца экспарт краіны, у асноўным: цукар, дрэва, баксіты, золата і алмазы.

Горад быў заснаваны ў 1781 годзе галандскімі каланістамі, першапачатковая назва была — Стабрук. Сучасная назва была нададзена гораду ў 1812 годзе, пасля перадачы калоніі Вялікабрытаніі. У 1784 годзе горад атрымаў статус адміністрацыйнага цэнтра галандскіх каланіяльных тэрыторыяў ў Паўднёвай Амерыцы. У 1812 годзе, пасля заваявання брытанцамі, у горадзе размясцілася рэзідэнцыя губернатара. У 1831 годзе, пасля аб'яднання англійскіх калоній Бербіс, Эсекіба і Дэмерара, Джорджтаўн стаў сталіцай новага ўтварэння — Брытанская Гвіяна. Пасля адмены рабства ў 1830-х гадах у Джорджтаўн пачалі прыбываць працоўныя з Індыі, Азіі і Афрыкі, у 1840-х гадах сюды пачалі перасяляцца працоўныя з Партугаліі і Кітаю.

У маі 1966 года Гаяна абвясціла сваю незалежнасць, а Джорджтаўн стаў яе сталіцай.

Прыродныя ўмовы правіць

Клімат у горадзе субэкватарыяльны, сярэднегадавая тэмпература вагаецца ад +26 да +28 °C. Сярэднегадавы ўзровень ападкаў складае каля 2250 мм. Перыяд дажджоў цягнецца з мая да жніўня, і з лістапада да студзеня. У сувязі з блізкасць акіяна, вільготнасць паветра вельмі высокая, прыкладна 75-80 %.

 
Панарама горада

Адукацыя правіць

Літаратура правіць