Добрыч

горад у Балгарыі
(Пасля перасылкі з Горад Добрыч)

До́брыч (балг.: Добрич) — горад у Балгарыі, адміністрацыйны цэнтр Добрыцкай вобласці. Насельніцтва — 90,4 тыс. жыхароў (2012).

Горад
Добрыч
Добрич
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
абшчына
Каардынаты
Кіраўнік
Ранейшыя назвы
да 1882Хаджыяглу-Пазарджык
да 1916Добрыч
да 1940Базаржык
да 1949Добрыч
да 1990Талбухін
Плошча
  • 109,018 км²
Вышыня цэнтра
225 м
Насельніцтва
90 375 чалавек (2012)
Часавы пояс
Тэлефонны код
(+359) 58
Паштовы індэкс
9300
Аўтамабільны код
ТХ
Код ЕКАТТЕ
058
Афіцыйны сайт
Добрыч на карце Балгарыі
Добрыч (Балгарыя)
Добрыч
Добрыч (Балгарыя)
Добрыч

Гісторыя правіць

На тэрыторыі Добрыча людзі жылі са старажытных часоў. У горадзе былі адкрыты рэшткі рымскага паселішча з IV стагоддзя. У VIII стагоддзі тут быў заснаваны старажытны балгарскі пасёлак. Шматлікія варварскія захопнікі і іншыя качавыя плямёны спусташалі вобласць. Жыццё ў вобласці становіцца больш спакойным толькі ў часы Другога Балгарскага царства.

Сучасны горад узнік у XVI стагоддзі як вялікі і ажыўлены рыначны і рамесны пасёлак. Праз горад праходзілі галоўныя дарогі ад Дуная да Чорнага мора і з Усходняй Еўропы да ўнутранай часткі Балканскага паўвострава. З 1882 гораду была прысвоена назва Добрыч, у гонар сярэднявечнага балгарскага князя Даброціцы, які валодаў гэтымі землямі.

Да 18 стагоддзя насельніцтва горада галоўным чынам складалі туркі, але напачатку 19 стагоддзя, пасля Руска-турэцкіх войнаў (1810, 1828, 1845 гадоў) шматлікія балгарскія пасяленцы з гарадоў Одрын, Котлен і Тырговіштэ пасяліліся ў Добрычы.

У 1851 годзе ўпершыню быў арганізаваны вядомы кірмаш у Добрычы. Тут прадаюцца мноства тавараў з гарадоў Варна, Русэ, Шумен і інш. У 1843 годзе ў горадзе была заснавана першая балгарская царква Св. Георгія, а ў 1844 годзе была пабудавана першая школа. Адраджэнне горада пачалося з 1869 года калі з'явіліся парк, тэлеграфная сувязь з Варнай, пошта і бальніца.

Пасля вызвалення Балгарыі ад туркаў была пракладзена чыгунка, якая злучыла гарады Раздзелна — Добрыч — Кардам, а пазней і румынскі горад Медгія.

Дэмаграфія правіць

Год Насельніцтва
1985 109 142
1992 104 494
2000 100 136
2005 94 078
2010 92 672

Эканоміка правіць

Добрыч — прамысловы, сельскагаспадарчы і транспартны цэнтр дабруджанскага рэгіёна і адзін з дзесяці найбуйнейшых гарадоў Балгарыі — важны эканамічны, адміністрацыйны і культурны цэнтр Паўночна-Усходняга эканамічнага рэгіёна.

Славутасці правіць

У цэнтры горада размешчана мноства музеяў і цікавых месцаў для наведвання:

  • Гістарычны музей імя Ёрдана Ёўкава,
  • музей «Этнаграфічны дом», які дае ўяўленне аб побыце, традыцыях, рамёствах, звычаях балгараў, якія перасяліліся сюды з розных канцоў краіны.
  • Этнаграфічны комплекс «Стары Добрыч»
  • Археалагічны музей
  • Дом-музей Ёрдана Ёўкава.
  • Гарадскі парк «Святы Георгій», створаны ў 1867 годзе

Гарады-пабрацімы правіць

  • Зноскі

    Літаратура правіць

    • До́брич // Географические названия мира: Топонимический словарь: Ок. 5000 единиц (руск.) / Е. М. Поспелов; Отв. ред. P. A. Агеева. — 2-е изд., стереотип.. — М.: Русские сло­вари: ООО «Издательство Астрель»: ООО «Издательство ACT», 2002. — С. 143. — 512 с. — ISBN 5-17-001389-2 (ООО «Издательство ACT»), ISBN 5-271-00446-5 (ООО «Издательство Астрель»), ISBN 5-93259-014-9 (Издательство «Русские словари»).

    Спасылкі правіць