Залаэгерсег

горад у Венгрыі

За́лаэгерсег (венг.: Zalaegerszeg) — горад на захадзе Венгрыі, адміністрацыйны цэнтр медзье Зала. Насельніцтва 59 275[1] чал. (на 1 студзеня 2014 г.)

Горад
Залаэгерсег
Zalaegerszeg
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Медзье
Каардынаты
Мэр
Золтан Балаіч
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Эгерсег
Плошча
102,41 км²
Вышыня цэнтра
166 ± 1 м
Афіцыйная мова
Насельніцтва
59 275 чалавек (2014)
Шчыльнасць
603,94 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
(+36) 092
Паштовы індэкс
8900
Афіцыйны сайт
Залаэгерсег на карце Венгрыі
Залаэгерсег (Венгрыя)
Залаэгерсег
Залаэгерсег
Касцёл Святой Марыі Магдаліны

Геаграфія і транспарт

правіць

Залаэгерсег размешчаны ў Заходне-Задунайскім краі прыкладна за 200 кіламетраў на паўднёвы захад ад Будапешта і за 35 кіламетраў на паўночны захад ад заходняга ўскрайка возера Балатан. Прыкладна за 40 кіламетраў на захад праходзіць граніца з Аўстрыяй і Славеніяй. У горадзе ёсць чыгуначная станцыя. Праз Залаэгерсег праходзіць аўтадарога Е65 Вашвар — Залаэгерсег — Надзьканіжа. Залаэгерсег стаіць на рацэ Зала (басейн Балатана).

Гісторыя

правіць

Упершыню горад згаданы ў 1247 годзе як Эгерскуг, а ў 1293 годзе як Эгерсег. У 1266 кароль Бела IV далучыў горад да Веспрэмскай дыяцэзіі, і Эгерсег стаў кіравацца веспрэмскімі біскупамі. У XIV стагоддзі Эгерсег быў найбуйнейшым горадам рэгіёна. У перыяд паміж 1368 і 1389 годам меў статус вольнага каралеўскага горада, аднак затым ізноў адышоў да веспрэмскіх біскупаў, ва ўласнасці якіх знаходзіўся да 1848 года. У 1381 годзе ў горадзе была пабудавана першая каменная царква. Насельніцтва горада хутка расло, Эгерсег стаў «дэ-факта» сталіцай камітата Зала.

Пасля паражэння ў бітве пры Мохачы ў 1526 годзе, калі войскі Асманскай імперыі пачалі заваявальныя паходы на венгерскія землі, у горадзе пачалі праводзіцца фартыфікацыйныя працы, узведзены сцены і крэпасць. Упершыню туркі напалі на горад у 1570-х гадах, аднак спробы ўзяць Эгерсег не ўвянчаліся поспехам. Паколькі буйны горад Надзьканіжа, якія ляжаў на поўдні, быў туркамі ўзяты, стратэгічнае значэнне Эгерсега значна ўзрасло. Другая турэцкая спроба заваяваць горад у 1616 годзе зноў правалілася. Эгерсег быў акупаваны туркамі толькі ў 1664, аднак у канцы XVII стагоддзя быў вызвалены ад туркаў аўстрыйскай арміяй разам з усёй Венгрыяй.

У XVIII стагоддзі сталіца камітата ўжо афіцыйна была перанесена ў Эгерсег. У 1730 годзе ў горадзе пабудавана барочная ратуша, а ў 1760 годзе вялікая царква. У XIX стагоддзі роля горада паступова пачала памяншацца, Надзьканіжа і Кестхей, якія хутка раслі сталі ствараць канкурэнцыю сталіцы камітата, на перыяд 18701885 гг. Эгерсег нават страціў статус горада. У XIX стагоддзі горад сталі называць Залаэгерсег, гэта значыць «Эгерсег на Зале». У 1890 годзе праз горад прайшла чыгунка. На мяжы стагоддзяў была пабудавана вялікая колькасць новых будынкаў.

У час Другой сусветнай вайны 1220 яўрэяў Залаэгерсега былі дэпартаваны і загінулі ў Асвенціме. Горад быў вызвалены савецкай арміяй 28 сакавіка 1945 года. Буйных разбурэнняў горад у вайну пазбег.

У паваенны час у горадзе быў пабудаваны шэраг прамысловых прадпрыемстваў, найбуйнейшымі з якіх сталі тэкстыльная фабрыка і нафтаперапрацоўчае прадпрыемства. Хуткі рост горада прывёў да паглынання Залаэгерсегам шматлікіх навакольных вёсак і пасёлкаў. Крызіс, выкліканы крушэннем сацыялізму, змяніўся ў канцы 90-х гадоў эканамічным ростам.

Насельніцтва

правіць
Год Колькасць
1980 56 118 [2]
1990 62 214 [2]
2001 61 667 [2]
Год Колькасць
2011 59 499 [2]
2013 59 618 [3]
2014 59 275 [4]
Год Колькасць
2019 57 403 [2]
2021 55 470 [5]
2022 54 428 [6]
Год Колькасць
2023 55 433 [7]

Славутасці

правіць
 
Сінагога
  • Касцёл, пабудаваны ў 1760 годе ў стылі барока
  • Старая ратуша, пабудаваная ў XVIII стагоддзі ў стылі барока
  • Музей сельскага быту Гёчэй, заснаваны ў 1962 годзе. Экспазіцыя гэтага музея пад адкрытым небам налічвае каля 40 рэальных пабудоў, прывезеных сюды з навакольных вёсак. У 2001 годзе ў музеі адкрылася экспазіцыя фіна-ўгорскіх народнасцяў, у якой можна пабачыць жыллё хантаў, мансі і фінаў[8].
  • Сінагога, размешчаная ў цэнтры горада. Пабудавана архітэктарам Ёжэфам Штэрнам у 1904 годзе і ўпрыгожана яркімі дэкаратыўнымі элементамі ў стылі сецэсіён. Цяпер у будынку знаходзяцца канцэртная і выставачная залы[8].

У Залаэгерсегу базуецца аднайменны футбольны клуб, адзін з наймацнейшых у краіне. У 2002 годзе Залаэгерсег стаў чэмпіёнам краіны, у сезоне 2006/2007 заняў трэцяе месца ў чэмпіянаце Венгрыі.

У 2004 годзе ў горадзе праходзіў жаночы чэмпіянат Еўропы па гандболе, а ў 2005 годзе — чэмпіянат Еўропы па фехтаванні.

У 1983 годзе ў наваколлях Залаэгерсега праходзіў летні чэмпіянат свету па спартыўным арыентаванні.

Двойчы, у 1983 і 1997 гадах, горад прымаў гульні Чэмпіяната Еўропы па баскетболе сярод жанчын.

Гарады-пабрацімы

правіць
 
Табліца, якая паказвае на месцазнаходжанне гарадоў-пабрацімаў у Залаэгерсеге

Вядомыя асобы

правіць

Зноскі

  1. Штогадовае выданне «Адміністрацыйная Венгрыя», Цэнтральнае Статыстычнае Бюро, 2014.
  2. а б в г д https://www.citypopulation.de/en/hungary/cities/
  3. Magyarország közigazgatási helynévkönyve, 2013. január 1., Gazetteer of Hungary, 1st January 2013KSH, 2013. Праверана 13 студзеня 2014.
  4. Magyarország közigazgatási helynévkönyve, 2014. január 1., Gazetteer of Hungary, 1st January 2014KSH, 2014. Праверана 1 верасня 2014.
  5. Magyarország közigazgatási helynévkönyve, 2021. január 1., Gazetteer of Hungary, 1st January 2021KSH, 2021. Праверана 14 жніўня 2021.
  6. A népesség adatai településenként, Population data by settlementKSH, 2023. Праверана 7 кастрычніка 2023.
  7. Magyarország helységnévtára, Detailed Gazetteer of HungaryKSH, 2023. Праверана 5 лістапада 2023.
  8. а б Залаэгерсег. Достопримечательность(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2016. Праверана 10 лістапада 2015.
  9. https://www.klagenfurt.at/die-stadt/international/partnerstaedte/zalaegerszeg-ungarn.html
  10. http://admsurgut.ru/rubric/120/Partnery-Surguta

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць