Гразіва
рака ў Беларусі
Гразі́ва — рака ў Оўруцкім раёне Жытомірскай вобласці Украіны і Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Славечна (басейн Прыпяці).
Гразіва | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 28,6 км |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | Оўруцкі раён |
• Каардынаты | 51°28′25″ пн. ш. 29°06′25″ у. д.HGЯO |
Вусце | Славечна |
• Месцазнаходжанне | за 1,3 км ад аграгарадка Дзямідаў |
• Каардынаты | 51°38′42″ пн. ш. 29°16′56″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Славечна → Прыпяць → Дняпро → Чорнае мора |
Краіны | |
Рэгіёны | Жытомірская вобласць, Гомельская вобласць |
Раёны | Оўруцкі раён, Нараўлянскі раён |
Даўжыня ракі 28,6 км, з іх 9 км на тэрыторыі Беларусі. Выток ракі знаходзіцца ў Оўруцкім раёне, у напрамку на паўночны ўсход ад пасёлка Магдын. Працякае па забалочанай мясцовасці, на працягу 3,6 км на мяжы Беларусі і Украіны. Упадае ў Славечну прыкладна за 1,3 км за на паўднёвы ўсход ад аграгарадка Дзямідаў (Нараўлянскі раён).
Прытокі — ручай Жалонь (Жалонка)[1], Сітаўка. У басейне ракі вадасховішча Свяча.
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 388. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 33. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
Спасылкі
правіць- Общая характеристика речной сети Гомельской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 8 снежня 2014. (руск.)
- Водні ресурси Житомирської області Архівавана 18 кастрычніка 2017. (укр.)