Грамадскі свіран з Касарычаў
Грамадскі свіран пачатку XIX стагоддзя з Касарычаў (Глускі раён). Перанесены ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту ў аграгарадку Азярцо, дзе прадстаўлены ў экспазіцыі «Цэнтральная Беларусь».
Славутасць | |
Грамадскі свіран з Касарычаў | |
---|---|
53°49′48″ пн. ш. 27°22′27″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне |
Касарычы (першапачаткова), Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту |
Тып будынка | свіран |
Архітэктурны стыль | беларускае народнае дойлідства |
Дата заснавання | XIX стагоддзе |
Дата пабудовы | пачатак XIX стагоддзя |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 612Г000381 |
Архітэктуры
правіцьПа планіроўцы свіран адносіцца да тыпу магазінаў са скразным праездам. Два ярусы бэлек злучаюць два працяглыя зрубныя блокі і служаць апорнай сістэмай для крокваў чатырохсхільнага даху з заломам у ніжняй частцы. Зруб пастаўлены на стужкавы падмурак, падоўжныя бакі якога загнуты ўверх. У пабудове наяўныя як архаічныя рысы народнага дойлідства (спосаб рубкі вугла са схаваным шыпам, «у ахрапку», гідраізаляцыя з бяросты), так і стылявыя элементы, запазычаныя з мураванай архітэктуры, як двухступеньчаты карніз, дробнапрафіляваныя накладкі, ашаляваныя вароты, залом даху.
Літаратура
правіць- Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6828-35-8.