Гроднахлебпрам
ААТ «Гроднахлебпрам» — беларуская кампанія па вытворчасці хлеба, якая размешчана ў Гродна.[1]
Гроднахлебпрам | |
---|---|
Тып | ААТ |
Заснаванне | 1972 |
Ранейшыя назвы | РУВП «Гроднахлебпрам» |
Размяшчэнне | Беларусь, Гродна |
Галіна | харчовая прамысловасць |
Прадукцыя | хлеб, хлебабулачныя і кандытарскія вырабы |
Матчына кампанія | Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання |
Сайт | Афіцыйны сайт |
Апісанне
правіцьВытворчая магутнасць складае:
- па хлебабулачных вырабах — 50 тон у суткі;
- па кандытарскіх вырабах — 4 тоны ў суткі.
З’яўляецца асноўным вытворцам хлебабулачных вырабаў у Гродзенскай вобласці. Удзельная вага прадукцыі складае больш за 50% ад агульнага аб’ёму вытворчасці хлебабулачных вырабаў у Гродзенскай вобласці. Акрамя выпуску масавых гатункаў хлеба, выпрацоўваемых з сумесі жытняй і пшанічнай мукі з ужываннем вадкіх жытніх заквасак на прадпрыемстве ў 2003 годзе асвоена вытворчасць заварных хлябоў па складанай тэхналогіі з ужываннем малочнакіслых термафільных бактэрый. На прадпрыемстве выпрацоўваецца шырокі асартымент заварных хлябоў з даданнем кмена, каляндры, анісу, кунжуту, збожжавай сыравіны, марской капусты, мёду, пасыпак. Выпуск хлебабулачных вырабаў лячэбнага і прафілактычнага прызначэння. Асвоены выпуск хлеба для тостаў, а таксама булачных вырабаў з харчовымі абагачальнымі сумесямі.
Гісторыя
правіцьСтворана ў выніку пераўтварэння РУВП «Гроднахлебпрам». Вышэйстаячай арганізацыяй з’яўляецца Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.
Вытворчае аб’яднанне «Гроднахлебпрам» створана ў 1972 годзе. У яго склад увайшлі хлебазаводы ў горадзе Гродна, Ваўкавыску, Лідзе, Навагрудку і Слоніме. У 2001 годзе годзе ВА «Гроднахлебпрам» перайменавана ў РУВП «Гроднахлебпрам». 27 снежня 2013 года Рэспубліканскае ўнітарнае вытворчае прадпрыемства «Гроднахлебпрам» пераўтворана ў Адкрытае акцыянернае таварыства. 100% акцый ААТ «Гроднахлебпрам» належыць Рэспубліцы Беларусь. ААТ «Гроднахлебпрам» мае 3 цэха, адзін з якіх знаходзіцца на вуліцы Шчаснага, а два іншых і адміністрацыйны будынак па вуліцы Дзяржынскага.
Цэх №1 пабудаваны ў 1939 годзе на базе двух будынкаў былога шклянога завода. У 1945 годзе хлебазавод быў адноўлены. Хлебазавод вырабляў формавыя хлябы і булачныя вырабы. У цяперашні час цэх №1 абсталяваны пяццю комплексна-механізаванымі лініямі, на якіх можа выпрацоўвацца да 60 тон у суткі формавай і заварнога хлеба і лініямі па вытворчасці сухароў і абаранкаў. У 1967 годзе быў пабудаваны новы хлебазавод па вул. Дзяржынскага магутнасцю 50 тон хлебабулачных вырабаў, абсталяваны тунельнымі печамі для вытворчасці подавых гатункаў хлеба.
У 1986 годзе у сувязі з ростам патрэбы ў булачных і кандытарскіх вырабах паўстала неабходнасць у будаўніцтве новага цэха, магутнасцю 22 тоны ў суткі булачных і 850 тон у год кандытарскіх вырабаў. Булочны цэх абсталяваны трыма лініямі: адна для выпрацоўкі батонаў і двума лініямі для вытворчасці дробнаштучных вырабаў.
У 2012 годзе была праведзена поўная перапланіроўка тэрыторыі перад прахадной. У 2006 годзе быў зроблены рамонт цеха №1 па вул. Шчаснага, ўстаноўлена новае абсталяванне. У 2008 годзе быў скончаны рамонт цэхаў па вул. Дзяржынскага. У студзені 2014 года побач з фірмовай крамай «Каравай» адкрылася аднайменнае кафэ.
Зноскі
- ↑ Гроднахлебпрам, РУВП (руск.). 1info. Праверана 24 верасня 2018.(недаступная спасылка)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Афіцыйны сайт