Грыб-парасон пярэсты

Грыб-парасон пярэсты (Macrolepiota procera; мясц. варона, капялюх, парасонік) — базідыямікотавы грыб сямейства шампіньёнавыя з вялікім, выпуклым пладовым целам, падобны з выгляду на жаночы парасон.

Грыб-парасон пярэсты
Macrolepiota-procera.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Macrolepiota procera (Scop.) Singer, 1948

Сінонімы
  • Agaricus procerus Scop., 1772 basionym
  • Agaricus antiquatus Batsch, 1783
  • Lepiota procera (Scop.) Gray, 1821
  • Amanita procera (Scop.) Fr., 1836
  • Mastocephalus procerus (Scop.) Pat., 1900
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  56183
EOL  2870280
MB  287857

Шырока распаўсюджаны від у рэгіёнах з умераным кліматам. Часта растуць паасобку на добра ўвільгатнёных глебах, пашах, агародах, на ўзлесках. Спелыя грыбы могуць дасягаць 40 см у вышыню і ў дыяметры шапачкі.

АпісаннеПравіць

Ножка 10—30 см, параўнальна тонкая, полая. Мае вельмі жылістую тэкстуру, што робіць яе неядомай. Дасягае поўнай вышыні перад разгортваннем шапачкі. Паверхня пакрытая канцэнтрычнымі, падобнымі да змяінай скуры лускатымі наростамі, светла-бураватая.

Шапачка маладога грыба згорнутая, яйкавіднай формы, аддзеленая ад ножкі кальцом. Па меры вырастання мяжа знікае, пакідаючы мясістае, рухомае кальцо вакол ножкі. Шапачка дарослага грыба амаль пляскатая, 8—30 см[1] у дыяметры, з карычневым навершам у цэнтры, па адчуваннях падобны да скуры.

Пласцінкі вольныя, вельмі шырокія, белыя, часам з ледзь заўважным адценнем ружовага колеру. Аддзеленыя ад ножкі кальцом (каларыумам). Споры гладкія, бяз колеру. Мякаць белая, мае прыемны пах. На разломах можа паружавець.

ВыкарыстаннеПравіць

 
Парасон пярэсты у кляры

Грыб вельмі папулярны праз свой вялізны памер, працяглы сезон вырастання і шматпрыдатнасць у кулінарыі. У ежу спажываецца толькі шапачкі свежых грыбоў, якія маюць белыя пласцінкі і мякаць.

Грыб-парасон цяжка зблытаць з якім іншым грыбом, асабліва ва Усходняй Еўропе, дзе падобны да яго атрутны ілжэпарасон (лац.: Chlorophyllum molybdites) не сустракаецца.

Можа ўжывацца ў ежу сырым. Часта замочваецца ў масле. У краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы гэтыя грыбы звычайна гатуюць як катлеты: абмакаюць у яйкі і сухары і смажаць на алеі ці масле. Падаюць з хлебам[2].

Падобныя відыПравіць

Варта адрозніваць пярэсты парасон і падобны па выглядзе, але меншага памеру Chlorophyllum rhacodes, які выклікае лёгкую слабасць у некаторых людзей, асабліва пры ўжыванні сырым. Чырванеючы парасон расце ў тых самых мясцінах. Адрозніваецца меншымі памерамі, вострым смакам, пачырваненнем мякаці на пераломах, адсутнасцю лускі на ножцы і вельмі шурпатай шапачкай.

Macrolepiota excoriata — таксама ядомы грыб, па памерах звычайна саступае пярэстаму. Сустракаецца значна радзей і мае менш заўважныя выступы на ножцы.

Печурыцы маюць карычневыя споры, і пласцінкі дарослых грыбоў не бываюць белымі.

ГалерэяПравіць

Зноскі

  1. Сяржаніна. Базідыяльныя грыбы Беларусі: Балетальныя, Агарыкальныя, Русулальныя.. — Мн.: Навука і тэхніка, 1994. — С. 246. — 1 700 экз. — ISBN 5-343-01476-3.
  2. Józef Andrzej Bossowski — Czubajka kania(польск.) 

ЛітаратураПравіць

  • Зуев Д. П. Дары русского леса. — 5-е изд.. — М.: Лесная промышленность, 1988. — 189 с. — 315 000 экз. — ISBN 5-7120-0088-1.
  • Гриб-зонтик // Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Гл. ред. Воробьёв Г. И.; Ред. кол.: Анушин Н. А., Атрохин В. Г., Виноградов В. Н. и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1985. — Т. 1. — С. 226. — 563 с.(руск.) 
  • Сержанина Г. И., Змитрович И. И. Макромицеты. Иллюстрированное пособие для биологов (руск.)  / Под ред. Н. А. Дорожкина. — Мн.: Вышэйшая школа, 1978. — С. 60. — 192 с. — 60 000 экз.

СпасылкіПравіць