Гуляўнік волжскі

Гуляўнік волжскі (Sisymbrium volgense) — від кветкавых раслін роду Гуляўнік (Sisymbrium) сямейства Капуставыя (Brassicaceae).

Гуляўнік волжскі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sisymbrium volgense M.Bieb. ex E.Fourn., 1865


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  203596
EOL  5152376
IPNI  289854-1
TPL  kew-2474685

Апісанне правіць

 
Суквецце

Шматгадовая травяністая расліна, 40—60 см вышынёй. Расліна з паўзучымі падземнымі парасткамі. Сцябловае лісце адлеглае ад сцябла, таўставатае, шызае, ніжняе — буйное, верхняе — ланцэтна-лінейнае, суцэльнае. Струкі на патоўшчаных уверсе пладаножках, уверх стаячыя, 3—6 см даўжынёй.

Распаўсюджанне правіць

Радзімай з’яўляюцца стэпавыя раёны паўднёва-ўсходняй Расіі. Натуралізаваны: Беларусь, Эстонія, Латвія, Літва, Украіна, Чэхія, Германія, Польшча, Славакія, паўднёвая Фінляндыя, паўднёвая Швецыя[3][4][5].

Ва Украіне від расце на палях, ля абочын, на насыпах чыгунак — у лесастэпе і стэпе, зрэдку; у Данецкім лесастэпе, часты.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. plantsoftheworldonline.org. (англ.)
  4. npgsweb.ars-grin.gov. (англ.)
  5. bgbm.org. (англ.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць