Гутыі, кутыі — старажытны народ, які ў 3 тысячагоддзі да н. э. знішчыў Акадскую імперыю.

Гутыі
Гутыі бяруць у аблогу акадскі горад. Малюнак 1915 г.
Агульная колькасць
Рэгіёны пражывання Загрос, Месапатамія
Мова гутыйская
Рэлігія політэізм
Блізкія этнічныя групы

Паходжанне

правіць

Гутыі першапачаткова насялялі вобласць Гутыюм у раёне гор Загрос. У больш позні перыяд асірыйцы атаяснялі з Гутыюмам рэгіён паміж Загросам і ракой Тыгр. У запісах, якія традыцыя прыпісавала Ан-Мунду, старажытнаму ўладару Адаба, Гутыюм называўся краінай, якая знаходзілася недзе на ўсход ад Акада і выплочвала даніну адабцам.

Гутыі размаўлялі на асабістай мове, аднак яна захавалася пераважна на прыкладзе імён гутыйскіх валадароў. Спробы звязаць яе з тахарскімі, прадпрынятая нямецкімі і савецкімі даследчыкамі, ў нашы дні лічыцца няўдалай. Гутыйская мова застаецца некласіфікаванай.

У 1877 г. Юліус Оперт[de] апублікаваў старажытную таблетку, у якой палонныя гутыі і субарэйцы былі названы белымі, што прывяло да ўзгадак у літаратуры пра гэты народ як светлавалосы. Але, як высветлілася ў сярэдзіне XX ст., пераклад таблеткі быў не зусім верны. Згодна шумерскім, а потым вавілонскім пісьмовым крыніцам, якія адносіліся да гутыяў варожа, тыя з’яўляліся няшчаснымі дзікунамі, якія не ведалі месапатамскіх рэлігійных звычаяў, мелі чалавечае аблічча, але паводзілі як малпы, выяўлялі сабачую хітрасць. Шумеры наракалі на тое, што ўлада пераходзіць ад аднаго іх валадара да іншага, што можа сведчыць, што нават пасля ўварвання ў Месапатамію гутыямі кіравалі розныя правадыры, супольная манархія была слабой.

Гутыі ў паўднёвай Месапатаміі

правіць

Сарган, заснавальнік Акадскай імперыі, арганізоўваў паход супраць валадара гутыяў Сарлака. Аднак са саслабленнем цэнтральнай улады ў Акадзе гутыі самі пачалі рабіць напады на акадцаў. Каля 2220 г. да н. э. гутый Эрыдупізір захапіў частку дзяржавы і прыняў традыцыйны акадскую фармулёўку «валадар чатырох бакоў свету». Яго кіраванне падцвярджаецца надпісам, знойдзеным падчас археалагічных раскопак у Ніпуры. Эрыдупізіру належала значная частка паўднёвай Месапатаміі, паколькі ён сам узгадваў пра задушэнне паўстання лулубеяў, якія насялялі землі далёка на паўночны захад ад Ніпура. Згодна пазнейшым шумерскім запісам, пасля яго смерці кожны гутыйскі валадар кіраваў усяго некалькі гадоў.

Ужо ў старажытнасці існавала 2 асноўныя версіі заняпаду Акадскай імперыі. Паводле першай, ён быў выкліканы змовай валадароў буйных гарадоў супраць цэнтральнай улады. Паводле другой, асноўная віна клалася на ўварванне гутыяў. Каля 2215 г. да н. э. яны захапілі і зруйнавалі Акадэ і такім чынам спынілі існаванне магутнай дзяржавы, заснаванай Сарганам. Мяркуецца, што гутыі маглі таксама ваяваць з Эламам.

Улада гутыяў у Шумеры працягвалася 111 гадоў і 40 дзён і перажывалася даволі балюча. Паведамлялася, што Тыгр перастаў быць суднаходным, на месцы каналаў былі пясок і зелле, на дарогах раслі дрэвы, насельніцтва пакутвала ад вялікіх падаткаў, кожная сям'я зведала чалавечыя страты. Аднак к канцу кіравання гутыяў у Шумеры з’явіліся мясцовыя валадары накшталт Гудэа з Лагаша і Утухегаля з Урука. У 2009 г. да н. э. Утухегаль узначаліў паўстанне, якое скончылася паражэннем апошняга гутыйскага валадара Тырыгана (ён кіраваў толькі 40 дзён). Аднак войны з гутыямі быў вымушаны працягваць яго зяць Ур-Наму, заснавальнік трэцяй дынастыі Ура. У адной з бітваў ён загінуў і быў кінуты сваімі салдатамі.

Пазнейшыя ўзгадкі

правіць

Каля 1820 г. да н. э. запіс пра напады гутыяў у паўночнай Месапатаміі была застаўлена ў Мары. Хамурапі, знакаміты валадар Вавілона, выкарыстоўваў гутыяў у якасці саюзнікаў супраць Эшнуны і выхваляўся паходам у Гутыюм.

У месапатамскай літаратуры вобраз гутыяў выкарыстоўваўся да сярэдзіны 1 тысячагоддзя да н. э. як сімвал варварства і грэбвання рэлігійнымі традыцыямі.

Спасылкі

правіць