Ур-Наму
Ур-Наму (2104 — 2094 гг. да н. э.) — лугаль (манарх) Ура, Шумера і Акада. Заснавальнік трэцяй дынастыі Ура.
Ур-Наму | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Утухегаль | ||||||
Пераемнік | Шульгі | ||||||
Нараджэнне | XX стагоддзе да н.э. | ||||||
Смерць | 2094 да н.э. | ||||||
Род | Трэцяя дынастыя Ура | ||||||
Жонка | Ватартум[d] | ||||||
Дзеці | Шульгі | ||||||
Веравызнанне | месапатамская рэлігія | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьКаля 2109 г. да н. э. Утухегаль, лугаль Урука, падняў паўстанне супраць гутыяў і вызваліў Шумер ад іх улады. Ур-Наму пачаў кіраваць у Уры яшчэ пры жыцці Утухегаля. У адной больш позняй крыніцы вавілонскага перыяду яго першапачатковы тытул названы як шагану (ваенны адміністратар). Ён быў зяцем валадара Урука але невядома, калі ён ажаніўся з дачкой Утухегаля: ці да смерці таго, ці пасля. Шлюбная сувязь паміж сем’ямі валадароў Ура і Урука падкрэслівалася пазней прадстаўнікамі трэцяй дынастыі Ура, заснаванай Ур-Наму і ўвасаблялася ў выключным становішчы Урука ў складзе іх дзяржавы.
У 2104 г. да н. э. Утухегаль загінуў. Відавочна, у Шумеры склаўся вакуум улады, які садзейнічаў узвышэнню Ур-Наму. Пераход тытула лугаля да яго быў пацверджаны ў ніпурскім храме Энліля. Фактычнай сталіцай агульнай дзяржавы Шумера і Акада стаў Ур, дзе новы лугаль узвёў муры і пачаў будаўніцтва зікурата.
Ур-Наму прыпісваюцца канчатковая ліквідацыя дзяржавы гутыяў, далучэнне Лагаша, будаўніцтва каналаў, зямельная амністыя, прыняцце зводу законаў. У 2094 г. да н. э. Ур-Наму загінуў у бітве, відавочна з гутыямі, і быў кінуты сваімі салдатамі як «пустая пасудзіна».
Культ
правіцьМагчыма, ужо пры Шульгі, сыне Ур-Наму, заснавальнік трэцяй дынастыі Ура быў абагаўлёны. У яго не было асобнага храма, аднак статуэткі Ур-Наму ў абліччы лугаля-будаўніка знойдзены ў розных храмах Шумера і ў магільнях валадароў Ура. Быў складзены рэлігійны гімн, прысвечаны смерці Ур-Наму і яго блуканню ў замагільным свеце. Згодна яму, у канцы шляха Ур-Наму быў сустрэты Гільгамешам, што падкрэслівала сувязь лугаля Ура з папулярным эпічным героем з Урука.
Законы Ур-Наму
правіцьТак званы «кодэкс» Ур-Наму захаваўся толькі ў пазнейшых тэкстах, аднак з'яўляецца самым старажытным з захаваных зводаў законаў. Дзякуючы наяўнасці некалькіх спісаў з Ніпура, Ура і Сіпара сучаснымі даследчыкамі былі рэканструяваны прадмова і 40 асобных законаў.
У прадмове паведамляецца, што законы прымаюцца Ур-Наму ад імя багоў Наны і Уту дзеля ўсталявання справядлівасці і міру. Фармулёўка законаў складзена па правіле «злачынства — пакаранне». Так, забойства, рабаванне і згвалтаванне караліся смерцю, астатнія — штрафамі і зняволеннем. У выпадку доказу невінаватасці абвінавачванага павінен быў карацца яго абвінаваўца.