Гыданскі паўвостраў
Гыданскі паўвостраў — паўвостраў на поўначы Заходне-Сібірскай раўніны, паміж Тазаўскай і Обскай губамі на захадзе і Енісейскім залівам на ўсходзе (Карскае мора). Тэрыторыя Краснаярскага края Расіі.
Гыданскі паўвостраў | |
---|---|
70°00′00″ пн. ш. 79°00′00″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Карскае мора |
Плошча | каля 160 000 км² |
Краіна | |
Рэгіён | Краснаярскі край |
![]() |
Даўжыня каля 400 км, шырыня да 400 км. Паверхня — узгорыстая раўніна, складзеная марскімі і ледавіковымі антрапагенавымі адкладамі; на поўдні пераходзіць у Танамскае ўзвышша, вышынёй да 200 м. Клімат суровы. Сярэдняя тэмпература студзеня — 26—30 °С, ліпеня ад 4 да 11,5 °C. Ападкаў 200—300 мм у год. Пераважаюць мохава-лішайнікавыя і хмызняковыя тундры; на поўдні — лесатундравыя рэдкалессі. Аленегадоўля, паляванне і рыбалоўства. Радовішча прыроднага газу.
ЛітаратураПравіць
- Гыданскі паўвостраў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5). — С. 553.