Гісторыя яўрэяў Біталы

Гісторыя яўрэяў Біталы — храналагічнае развіццё сацыяльна-эканамічнага, культурна-рэлігійнага і іншых аспектаў жыцця яўрэйскай абшчыны ў македонскім горадзе Бітала.

Да перасялення сефардаў правіць

Старажытная геаграіфчная вобласць Македонія была фактычна першай еўрапейскай тэрыторыяй, у якой існавала вялікая яўрэйская абшчына. У часы Аляксандра Македонскага і Рымскай імперыі яўрэі, вядомыя як раманіёты, перасяляліся на тэрыторыю геаграфічнай Македоніі з усходу.

XVI—XVIII стагоддзі правіць

Самая вялікая ярэйская іміграцыя на тэрыторыю геаграфічнай вобласці Македонія адбылась у перыяд уладарства Асманскай імперыі, калі пасля выгнання з Іспаніі і Партугаліі ў 1492 годзе вялікая колькасць яўрэяў прыбыла на Балканы. Акрамя гарадоў цяперашней гістарычнай Македоніі размешчанай цяпер амаль цалкам у Грэцыі (Салонікі, Верыя, Фларына), яўрэі-сефарды з Пірынэйскага паўвострава ў XV стагоддзі масава перасялялісь у Біталу, які тады насіў грэчаскую назву Манасцір, а таксама ў іншыя гарады асманскай Македоніі. Пірынэйскія яўрэі сялілісь у асобным квартале, размаўлялі на мове ладзіна, былі носьбітамі сефардскага фальклору і традыцыйнай яўрэйскай культуры. Пасля іх перасялення з’явіліся сінагогі, рэлігійныя школы, рэлігійныя суды і таварыствы ўзаемадапамогі.

Перасяленцы стварылі ў Манасціры дзве абшчыны — «арагонскую» і «партугальскую» і на працягу сотняў гадоў аж да Халакосту, наведвалі асобныя сінагогі.

У XVI стагоддзі ў Манасціры было каля 200 яўрэйскіх сем’яў. Яўрэйская абшчына горада мела кантакты з іншымі іудзейскімі цэнтрамі Асманскай імперыі. У канцы XVI стагоддзя ў Манасціры адбыўся пажар, які знішчыў шмат яўрэйскіх дамоў і сінагог. Пасля гэтага, паколькі яны не мелі дастаткова сродкаў для аднаўлення абодвух згарэлых сінагог, арагонская і партугальская абшчыны вырашылі стварыць агульны фонд для аднаўлення адной агульнай сінагогі. Часта ў якасці сінагог выкарыстоваліся і прыватныя дамы.

У XVI—XVII большая частка яўрэйскага насельніцтва Манасціра была занята ў сферы гандлю і рамёстваў. Яна займалісь ткацтвам, вытворчасцю вопраткі, былі ювелірамі, зборшчыкамі падаткаў, мяснікамі, ліхвярамі, вінаградарамі і гандлярамі. Сефардам-гандлярам прыходзілася пераязжаць з месца на месца, з краіны ў краіну[1].

XIX — пачатак XX стагоддзя правіць

 
Сям’я Саламона Каланомаса

У 1863 годзе пажар знішчыў большую частку яўрэйскага квартала горада. Абшчына звярнулась да вядомага брытанскага дабрачынца сефардскага паходжання Мозэсу. Гэты зварот адзначыў пачатак пераарыентацыі сефардскай абшчыны на еўрапейскую культуру і паступовае ўкараненне сярод яўрэскаага насельніцтва свецкай адукацыі і каштоўнасцяў. Змены адбыліся у той час, калі наладжваліся новыя транспартныя сувязі з Салонікамі, дзе жыла адна з самых вялікіх яўрэскіх абшчын Балкана.

У 1889 годзе з 31257 жыхароў горада 5500 былі яўрэямі.

Падчас Ілідэнскага паўстання 1903 года тысячы манасцірлі (як мясцовыя жыхары называлі сефардаў Біталы) эмігравалі ў Паўночную і Паднёвую Амерыкі, Іерусалім і Салонікі. Пасля заканчэння Другой балканскай вайны 1913 года Манасцір быў перайменаваны ў Біталу і апынуўся ў зоне, якая кантралявалася Сербіяй.

Міжваенны перыяд правіць

 
Сіянісцкая грпа з Біталы, 1927

год

У пачатку XX стагоддзя яўрэйскае насельніцтва Біталы дасягала 11000, але да 1914 года эміграцыя прывяла да скарачэння яўрэйскай абшчыны да 6000. Падчас Першай сусветнай вайны больш за 5000 яўрэяў Біталы сталі бежанцамі. На момант заканчэння вайны яўрэйская абшчына Біталы налічвала трохі болей за 3000 чалавек. Бітала стала часткай Каралеўства Югаславіі.

Пасля першай сусветнай вайны Іцхак Елісафан, вядомы ў Бітале настаўнік і кантар стварыў Ламдэй Тору, навучальную установу для моладзі. Ламдэй Тора арганізоўвала ў горадзе спектаклі на іўрыце. Вучні Елісафана арганізоўвалі парады на вуліцах Біталі, падчас якіх апраналіся у традыцыйнае яўрэскае аденне і спявалі яўрэйскія песні.

У 1920-х і 1930-х гадах сярод мясцовых яўрэяў распаўсюдзіліся сіянісцкія настроі. У гэтыя гады каля 500 бітальскіх сефардаў эмігравалі ў Палесціну[2].

У перыяд інтэрбелума яўрэі Біталы жылі ўздоўж ракі Драгар у квартале без якой-небудзь знешняй агароджы. Квартал быў падзелены на раёны La Bustancio, La Tavana, La Bomba, Los Corttijos, Ciftlik і інш. Амаль над кожнымі дзвярыма жытлаў была надпіс на іўрыце, якая адзначала год узвядзення дома па яўрэйскаму летазлічэнню.

Узровень адукацыі мясцовых яўрэяў быў нізкі. Толькі некалькі семьяў маглі сабе дазволіць аддаць сваіх дзяцей ў сярэднюю школу. Ва ўзросце 10 гадоў большасць дзяцей пакідалі навучанне для матэрыяльнай падтрымкі свіх сем’яў: хлопчыкаў ў якасці вучняў аддавалі да майстроў, а дзяўчынак прыцягвалі да традыцыйных «жаночых заняткаў».

Трагедыя яўрэяў Біталы правіць

 
Яўрэйскія дзяўчыны з Біталы ў традыцыйных македонскіх касцюмах, 1937

год

Перад пачаткам акупацыі ў Бітале пражывалі 810 яўрэйскіх сем’яў — 3351 чалавек.

У 1941—1944 гадах тэрыторыя цяперашней Паўночнай Македоніі знаходзілася пад уладай балгарскіх захопнікаў.

4 кастрычніка 1941 года акупацыйныя ўлады забаранілі яўрэям гэтай тэрыторыі займацца вытворчасцю ці гандлем. Усе існаваўшыя яўрэйскія прадпрыемствы мелі тры месяцы каб перадаць права ўласнасці неяўрэям ці прадаць свае актывы. У канцы 1941 года яўрэяў прымусілі перасяліцца ў гета.

2 ліпеня 1942 года урад Балгарыі запатрабаваў, каб усе яўрэйскія гаспадаркі аддавалі 20 % усіх актываў, уключаючы маёмасць, мэблю, наяўныя грошы і рэчы хатняга ўжытку. Былі створаны камітэты для ацэнкі кошту маёмасці яўрэяў. Маёмасць тых, хто не меў грошай на выплачванне падатку, прадавалася на аукцыёне.

11 сакавіка 1943 года ў Бітале, Скоп’е і Шціпе некалькі сотняў паліцэйскіх і салдатаў сабраліся ў гарадскіх паліцэйскіх участках у 2 гадзіны раніцы, каб атрымаць указанні адносна вывазу яўрэяў і іх рэчаў. У Бітале балгарскія ваенныя ўсталявалі блакаду горада каб прадухіліць уцёкі.

У перыяд з 5 да 6 гадзін баграрскія акупанты ажыццявілі рэйд па гета з мэтай апавяшчэння аб высылцы яўрэяў. Амаль ўсё яўрэйскае насельніцтва было пагружана ў таварныя вагоны. Шмат якія жанчыны і дзяўчыны былі згвалтаваны[3].

З 3276 дэпартаваных яўрэяў Біталы толькі пяцёра здолелі збегчы. Акрамя таго, балгары вызвалілі трох яўрэяў. Некалькі яўрэяў у спадзяванні на паратунак збеглі на тэрыторыю акупаванай Грэцыі, але амаль усе яны ў далейшым загінулі ў Асвенцыме. Некалькі дзясяткаў маладых мужчын і жанчын з Біталы далучыліся да партызанаў і ваявалі ў розных падраздзяленнях; асобныя з іх былі забіты ў баю. Але пераважная большасць з гэтых людзей загінула ў Трэблінцы[1].

Цяпер у горадз жыве толькі адзін яўрэй[2].

Зноскі

  1. а б "History of the Monastir Community". eSefarad [еўрапейская іспанская]. Праверана 2018-04-23.
  2. а б Jewish community of Monastir: A community in flux (англ.). www.ushmm.org. Праверана 23 красавіка 2018.
  3. The Holocaust in Macedonia: Deportation of Monastir Jewry (англ.). www.ushmm.org. Праверана 23 красавіка 2018.

Спасылкі правіць