Георгій Барысавіч Гераўкер
Георгій Барысавіч Гераўкер (14 ліпеня 1952 — 5 красавіка 2013) — беларускі архітэктар.
Георгій Барысавіч Гераўкер | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 ліпеня 1952 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 красавіка 2013 (60 гадоў) |
Грамадзянства | |
Бацька | Барыс Іосіфавіч Гераўкер[d] |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1974 годзе БПІ па спецыяльнасці «Архітэктура». З 1974 года архітэктар, з 1981 — галоўны архітэктар праектаў інстытута «Белдзяржпраект».
Творчасць
правіцьАсноўныя працы: пасёлак нафтавікоў Лангепас у Цюменскай вобласці, двухзальны кінатэатр на 600 месцаў, пасёлак чыгуначнікаў на станцыі Муякан на трасе БАМа, комплекс будынкаў НДІ хімічнага профіля акадэмгарадка АН БССР у г. Мінску (1980), рэканструкцыя лячэбнага корпуса на 320 коек НДІТА г. Мінска, рэканструкцыя карпусоў 4-й гарадской клінічнай бальніцы з будаўніцтвам новага ўралагічнага корпуса, медыцынскі цэнтр «Нардзін», праект рэканструкцыі карпусоў 9-й ГКБ па вул. Сямашкі з прыбудовай кардыёхірургічнага аперблока і блока трансплантацыі ствалавых клетак, санаторыя-прафілакторый у пасёлку Траскоўшчына Мінскага раёна, спальны корпус і рэканструкцыя спелеалячэбніцы ў горадзе Салігорску.
Узнагароды
правіцьБыў удзельнікам Будаўнічай выстаўкі БССР, па яе выніках узнагароджаны дыпломам першай ступені за праект комплексу навукова-вытворчай зоны АН БССР. Узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі (2012).
Сям’я
правіцьСын мастака Барыса Іосіфавіча Гераўкера (1920—2018), брат дызайнера Уладзіміра Барысавіча Гераўкера (1947—2009)[крыніца?].
Літаратура
правіць- Геравкер Георгий Борисович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)