Адкрыць галоўнае меню

Галіна Георгіеўна Сямдзянава

(Пасля перасылкі з Г. Сямдзянава)

Галіна Георгіеўна Сямдзянава (28 лютага 1947 — 18 верасня 2011) — беларускі палітык і грамадскі дзеяч, дэпутат Вярхоўнага Савета 12 склікання, член Беларускага народнага фронту і Партыі БНФ[1].

Галіна Сямдзянава
Народны дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь)
Намесніца старшыні Партыі БНФ, старшыня Юрыдычнай камісіі, старшыня Рэвізійнай камісіі
 
Партыя: Партыя БНФ
Адукацыя:
Прафесія: інжынер
Дзейнасць: палітык
Нараджэнне: 28 лютага 1947(1947-02-28)
Смерць: 18 верасня 2011(2011-09-18) (64 гады)

БіяграфіяПравіць

Галіна Георгіеўна Сямдзянава нарадзілася ў Гдыні (Польшча) ў сям'і савецкага марскога афіцэра і медсястры.

Скончыла Куйбышаўскі політэхнічны інстытут, працавала ў абароннай прамысловасці на інжынерскіх пасадах.

Вярнуўшыся ў Беларусь, Галіна Сямдзянава пачала працу ў Камітэце народнага кантролю[2], узначальвала Навагрудскі раённы КНК.

Палітычная дзейнасцьПравіць

У 1990 г. Галіна Сямдзянава была выбрана народным дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад Наваградскай выбарчай акругі № 262.

У Вярхоўным Савеце Галіна Сямдзянава ўвайшла ў дэпутацкую групу Апазіцыя БНФ[2], была старшынёй яе Рэвізійнай камісіі. Працавала ў Камісіях Вярхоўнага Савета па экалогіі і рацыянальным выкарыстанні прыродных рэсурсаў; па таварах народнага спажывання, гандлі і паслугах насельніцтву; у Часовай камісіі Вярхоўнага Савета па прывілеях[1].

Галіна Сямдзянава была суаўтарам Канцэпцыі пераходу Беларускай ССР да рыначнай эканомікі (восень 1990 г.). Удзельнічала ў распрацоўцы і прыняцці дзясяткаў заканадаўчых актаў, у тым ліку Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь, законаў для спецыяльнай сесіі Вярхоўнага Савета 24-25 жніўня 1991 года, калі была абвешчана незалежнасць Беларусі[1].

24 жніўня 1991 г., за дзень да надання Дэкларацыі аб суверэнітэце сілы канстытуцыйнага закону, Галіна Сямдзянава была чалавекам, які першы ўнёс бел-чырвона-белы сцяг у залю пасяджэнняў Вярхоўнага Савета[3].

Яна была аўтарам заканадаўчых прапаноў, накіраваных на стварэнне арміі Рэспублікі Беларусь. Старшынявала ў Беларускай асацыяцыі ваенных «Вяртанне», якая пасля распаду СССР дапамагла вярнуцца ў Беларусь больш як чатыром тысячам ваенных, у тым ліку з зон узброеных канфліктаў.

У 19961997 гадах уваходзіла ў Сакратарыят Вярхоўнага Савета 13-га склікання, які працягваў працу пасля гвалтоўнага разгону 1996 года.

У Партыі БНФ Галіна Сямдзянава займала пасады намесніцы старшыні (20022006), старшыні Юрыдычнай камісіі, старшыні Рэвізійнай камісіі (да 2010).

У 2008 годзе была накіравана ад БНФ у Цэнтральную камісію па выбарах і рэспубліканскіх рэферэндумах, у 2010-м — у Мінскую гарадскую камісію па выбарах прэзідэнта.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Не стала Галіны Сямдзянавай 18.09.2011 Радыё Свабода
  2. 2,0 2,1 Вянок памяці. Галіна Сямдзянава Алесь Дашчынскі 19.09.2011 Радыё Свабода
  3. Пазняк: Сямдзянава ўнесла бел-чырвона-белы сцяг у Вярхоўны Савет Вольга Міцкевіч 19.09.2011 Еўрарадыё